Лукашэнка падарыў Домрачавай вінтоўку - Sputnik высвятліў, якую

© Sputnik / Виктор ТолочкоВінтоўка Anschutz, падораная прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, Дар'і Домрачавай
Вінтоўка Anschutz, падораная прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, Дар'і Домрачавай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання славутай біятланісткі малым Крышталёвым глобусам прайшла ў пятніцу ў Раўбічах.

Домрачавай уручылі малы Крышталёвы глобус - Sputnik Беларусь
Домрачавай уручылі малы Крышталёвы глобус: гэта крыху дзіўна, але прыемна
Малы Крышталёвы глобус за перамогі ў гонках пераследу ў сезоне 2014/2015, вінтоўка і знак "За заслугі" - такія ўзнагароды сёння атрымала герой Беларусі і чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

Sputnik пацікавіўся ў кіраўніцтва Беларускай федэрацыі біятлона, якой менавіта вінтоўкай цяпер валодае "наша Даша".

Як высветлілася, падораная зброя Домрачавай добра знаёма - менавіта з гэтай вінтоўкай Anschutz яна заваёўвала алімпійскае золата. Вінтоўка належала дзяржаве і захоўвалася ў Федэрацыі біятлона. Але ў знак высокай ацэнкі заслуг спартсменкі кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка прыняў адмысловае рашэнне перадаць ёй "шчаслівую зброю".

Дакументы на вінтоўку аформленыя належным чынам і цяпер ДаДо зможа, калі захоча, выходзіць на старты са звыклай зброяй у руках.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУзнагароджанне Дар"і Домрачавай у Раўбічах
Лукашэнка падарыў Домрачавай вінтоўку - Sputnik высвятліў, якую  - Sputnik Беларусь
Узнагароджанне Дар"і Домрачавай у Раўбічах

Разам з тым сям'і Домрачавай-Б'ёрндален прыйдзецца абсталяваць у сваіх дамах спецыяльнае месца для захоўвання вінтоўкі.

Нагадаем, што сын Аляксандра Лукашэнкі выступае на спаборніцтвах "Снежны снайпер" з імянной вінтоўкай "Аншутц" 1827 сістэмы Фортнер - гэта элітная мадэль, якую яшчэ называюць "Трыўмф хуткасці".

Домрачава завяршыла біятлонную кар'еру летам 2018 года.

Стужка навiн
0