https://bel.sputnik.by/20190831/Lukashenka-Dzen-psmenstva-zaklkany-abyadnovats-belarusa-svetu-1042594510.html
Лукашэнка: Дзень пісьменства закліканы аб'ядноўваць беларусаў свету
Лукашэнка: Дзень пісьменства закліканы аб'ядноўваць беларусаў свету
Sputnik Беларусь
Свята, па словах беларускага прэзідэнта, з'яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. 31.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-31T11:08+0300
2019-08-31T11:08+0300
2019-08-31T11:18+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102506/08/1025060878_0:88:2000:1218_1920x0_80_0_0_a52cfeef6ca335fe81f07d9d1a06738b.jpg
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102506/08/1025060878_0:24:2000:1282_1920x0_80_0_0_079660fd3fd6d7c61c40a6675dcc9d2e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
галоўнае, культура, у беларусі, навіны , беларусь, дзень беларускага пісьменства, аляксандр лукашэнка
галоўнае, культура, у беларусі, навіны , беларусь, дзень беларускага пісьменства, аляксандр лукашэнка
Лукашэнка: Дзень пісьменства закліканы аб'ядноўваць беларусаў свету
11:08 31.08.2019 (абноўлена: 11:18 31.08.2019) Свята, па словах беларускага прэзідэнта, з'яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў сучаснасці.
МІНСК, 31 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
26-е свята беларускага пісьменства ў гэтым годзе прымае Слонім. Акрамя таго, упершыню фэст выйдзе за межы аднаго горада - адной з пляцовак форуму стане Жыровіцкі манастыр.
У віншаванні прэзідэнт адзначыў, што Слонім - адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў, які за сваю доўгую гісторыю "не раз гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні".
"Ён захаваў гістарычныя карані і цяпер гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць", - сказаў Лукашэнка.
"Вялікая місія Дня пісьменства - аб'ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да роднай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў старажытнасці, садзейнічаць умацаванню пачуцці гонару за Радзіму", - дадаў беларускі прэзідэнт.
Праграма святочных мерапрыемстваў на Дзень пісьменства ў Слоніме
Па словах кіраўніка дзяржавы, Дзень пісьменства займае асаблівае месца сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны. Лукашэнка дадаў, што свята з'яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў сучаснасці.