МІНСК, 3 вер - Sputnik. Праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі з Расіяй перададзены для адабрэння прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі ў аўторак у прэс-службе ўрада рэспублікі.
"Праект праграмы па інтэграцыі з Расіяй перададзены для адабрэння прэзідэнту Беларусі", - цытуе РІА "Новости" прэс-сакратара прэм'ер-міністра рэспублікі Аляксандру Ісаеву.
Рашэнне аб стварэнні міжурадавай рабочай групы па развіццю інтэграцыі было прынята ў снежні 2018 года. Праца над гэтай праграмай актыўна абмяркоўвалася падчас сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі у Валааме і ў Санкт-Пецярбургу ў ліпені 2019-га. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што да 8 снежня - 20-гадовага юбілею стварэння Саюзнай дзяржавы - праграма інтэграцыі павінна быць гатовая.
У жніўні прэм'ер-міністр Сяргей Румас казаў, што праект праграмы па інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы будзе перададзены прэзідэнту 27 жніўня. За некалькі дзён да гэтай даты, Румас дакладваў прэзідэнту, што праграма практычна ўзгодненая.
Мяркуецца, што ў верасні кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі павінен парафіраваць гэтую праграму. А да 1 лістапада пастаўлена задача распрацаваць 28 дарожных карт па розных сектарах эканомікі ў рамках інтэграцыі.