МІНСК, 10 вер - Sputnik. Каманда Еўропы па выніках першага спаборніцкага дня апярэджвае зборную ЗША ў лёгкаатлетычным матчы, паведамляе Sputnik.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося ў Мінску ў панядзелак 9 верасня, на ім прысутнічаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, які выступіў з кароткай прамовай.
У першы дзень спаборніцтваў каманда Еўропы ў 18 дысцыплінах набрала 331 бал, амерыканскія атлеты - 304 балы.
Еўрапейскай зборнай беларуска Ірына Жук прынесла 4 балы ў скачках з шастом, 3 балы - Юлія Кароль у бегу на 800 метраў, 9 балаў - Максім Недасекаў у скачках у вышыню, 2 балы - Кацярына Карняенка ў бегу на 3000 метраў, 7 балаў - Кацярына Халадовіч у кіданні дзіды.
Спаборніцтвы на стадыёне "Дынама" працягнуцца ў аўторак 10 верасня: у праграме 19 дысцыплін.
Усё самае важнае пра першы дзень матчу Еўропа - ЗША чытайце ў анлайн-трансляцыі Sputnik.