Ужо ў трэці раз Wargaming арганізоўвае для беларусаў Дзень танкіста ў парку Перамогі. У гэтым годзе свята не супадае з традыцыйным Днём танкіста - ўсе датычныя да танкавых войск адзначылі прафесійны дзень тыднем раней.
А ўсе, хто хацеў паслухаць The Offspring і Лявона Вольскага, пагуляць у "танчыкі" на свежым паветры, паесці вулічнай ежы святкавалі ў гэтыя выходныя. Чэргі на ўваход у Парк Перамогі сабраліся вялікія.
Многія прыходзілі на свята з дзецьмі. Дзеці маглі паглядзець мульцікі ў своеасаблівым кіназале - месцы былі аформлены ў выглядзе танкаў-скрынак. А можна было знайсці для рабят і развіваючыя актыўнасці - некалькі сеткавых дзіцячых крам размясцілі ўласныя зоны. Недзе можна было гуляць у настольныя гульні, недзе - ляпіць з пластыліну, а недзе нават вучылі рабіць укол і выразаць апендыцыт.
Для тых, хто аддае перавагу актыўнаму ладу жыцця, у парку абсталявалі скаладром.
Уваход у парк як звычайна быў бясплатным, так што натоўпы ў розных зонах актыўнасці былі практычна гарантаваныя. Сваю зону абсталяваў і Sputnik - госці маглі паўдзельнічаць у запісу "Франтавога альбому" і расказаць гісторыі сваякоў, якія ваявалі. Яны будуць захоўвацца ў відэаальбоме.
Глядзіце ў Фотастужка Sputnik, як забаўлялі сябе госці "Дня танкіста".