МІНСК, 19 вер - Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава правяла першы збор з кітайскімі біятланістамі ў якасці трэнера ў Нарвегіі, паведамляе Sputnik.
У верасні стала вядома, што Домрачава і яе муж Уле Эйнар Б'ёрндален заключылі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая: легендарны нарвежац стаў галоўным трэнерам кітайскай зборнай па біятлоне, беларуска зоймецца падрыхтоўкай жаночай каманды.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
"Першы для нас збор у новай камандзе скончыўся. Вельмі цікавы вопыт. Дзякуй Нарвегія і Лілехамер!" - напісала Домрачава ў Instagram.
Трэнер дадала, што наступны збор пройдзе ў Паднябеснай.
Пасля прызначэння трэнерам у Кітай Домрачава распавяла, што прапаноў заняць адпаведную пасаду ў беларускай камандзе не было.
Домрачава і Б'ёрндален завяршылі кар'еру ў мінулым годзе.