Беларусь паднялася ў індэксе пашпартоў

© SputnikБеларускі пашпарт, архіўнае фота
Беларускі пашпарт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Змяненне пазіцыі адбылося за кошт руху іншых дзяржаў у рэйтынгу - колькасць бязвізавых напрамкаў для беларусаў засталася ранейшай.

МІНСК, 1 кас - Sputnik. Беларусь у чацвёртым квартале гэтага года паднялася на адзін радок у Індэксе пашпартоў, які складае кампанія Henley & Partners.

Прастаўленне штампа ў пашпарце на беларускай мытні - Sputnik Беларусь
Біяметрычныя пашпарты ў Беларусі павінны з'явіцца ў канцы 2018 года

Цяпер рэспубліка займае ў ім 64-е месца. Колькасць бязвізавых напрамкаў для ўладальнікаў беларускага пашпарта не змянілася - іх па-ранейшаму 75. Такі ж паказчык у Казахстана.

Першае месца ў індэксе кампаніі Henley & Partners па-ранейшаму дзеляць Японія і Сінгапур. З пашпартамі гэтых краін можна з'ехаць без візы па 190 напрамках з 227 магчымых. Другое месца падзялілі Германія, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя - 188 бязвізавых краін. На трэцім радку засталіся Данія, Італія і Люксембург - 187 кірункаў.

Індэкс Вялікабрытанія і ЗША самы нізкі з 2010 года - яны на шостым месцы пры тым, што яшчэ ў 2014-м годзе абедзве краіны займалі першае месца ў рэйтынгу.

Найбольш паспяховымі тры месяцы сталі для Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Краіна паднялася на рэкордныя пяць радкоў, атрымаўшы бязвізавы доступ у шэраг афрыканскіх краін. Цяпер для грамадзян ААЭ адкрыты 175 бязвізавых кірункаў.

Грамадзяне Расіі за гэты квартал атрымалі бязвізавы доступ у Сьера-Леонэ, і зараз расіяне могуць наведваць без візы 117 краін.

Афганістан знаходзіцца на апошнім - 107-м месцы Індэкса. Без візы грамадзяне гэтай дзяржавы могуць наведаць толькі 25 краін.

Стужка навiн
0