Радыё

Чаму расіяне так любяць адпачываць у Мінску - меркаванне эксперта

© Sputnik / Александр Натрускин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Саюза турыстычных агенцтваў Сяргей Голаў
Прэзідэнт Саюза турыстычных агенцтваў Сяргей Голаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінск зусім невыпадкова ўзначаліў рэйтынг гарадоў, якія расіяне выбіраюць для восеньскіх падарожжаў, лічыць прэзідэнт Саюза турыстычных агенцтваў Расіі Сяргей Голаў.
Почему россияне так любят отдыхать в Минске ― мнение эксперта

Рэйтынг лепшых гарадоў СНД для восеньскіх падарожжаў склаў партал ТурСтат, у тройку самых папулярных кірункаў акрамя Мінску ўвайшлі таксама Нур-Султан і Ерэван. Як растлумачылі аўтары рэйтынгу, у першую чаргу яны ацэньвалі горада, у якія турысты звычайна прыязджаюць на два-тры дні.

Нясвіжскі замак - Sputnik Беларусь
Збіраемся ў падарожжа: што паглядзець у Беларусі гэтай восенню

"На тое, у якія гарады і на які тэрмін адпраўляцца турыстам, у першую чаргу ўплываюць лагістыка і кошт пералётаў. Да Мінска ляцець гадзіну з невялікім, да іншых гарадоў - даўжэй. Таму абраныя гарады і ў прыярытэце", - распавёў Голаў у інтэрв'ю Sputnik.

Сярод іншых гарадоў з топ-10 - Баку, Ташкент, Кішынёў, Бішкек, Душанбэ і Ашхабад. На думку эксперта, акрамя лагістыкі на выбар турыстаў таксама ўплываюць умовы надвор'я і асаблівасці нацыянальнай кухні. Але ёсць і больш важкі фактар.

"Рубль (расійскі - Sputnik) па адносінах да долара трошкі "пакутуе" і "кульгае", а ў адносінах да іншых валют краін СНД ён умацоўвае свае пазіцыі. Можа быць, з гэтага пункту гледжання паездка ў Кішынёў або Ашхабад можа быць выгоднай", - лічыць Голаў.

Каментар прэзідэнта Саюза турыстычных агенцтваў Расіі Сяргея Голава слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0