https://bel.sputnik.by/20200920/Zbraemsya--padarozhzha-shto-paglyadzets-u-Belarus-getay-vosennyu-1042772485.html
Збіраемся ў падарожжа: што паглядзець у Беларусі гэтай восенню
Збіраемся ў падарожжа: што паглядзець у Беларусі гэтай восенню
Sputnik Беларусь
Sputnik зрабіў падборку славутасцяў краіны – па адной з кожнай вобласці - якія асенняй парой выглядаюць неверагодна прыгожа. 20.09.2020, Sputnik Беларусь
2020-09-20T15:55+0300
2020-09-20T15:55+0300
2020-09-18T12:17+0300
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
спадчына
культура
у беларусі
турызм
турызм і адпачынак
беларусь
славутасці
гальшанскі замак
нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "нясвіж"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104159/83/1041598366_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_1e92e2c3b96c7f238e9f75318240d393.jpg
Каб справіцца з восеньскай дэпрэсіяй, псіхолагі рэкамендуюць падарожнічаць. Зрабіць гэта можна нават не выязджаючы за межы Беларусі - у нашай краіне шмат цікавага і незвычайнага. А ёсць мясціны, якія прыйдуцца да спадобы як аматарам архітэктуры, так і фанатыкам шыкоўных пейзажаў.Палац Сапег у РужанахМястэчка Ружаны ў Брэсцкай вобласці да 1552 года належала роду Тышкевічаў і ў тыя часы славілася вытворчасцю сукна і дываноў, паясоў, керамікі. У XVII стагоддзі гэтае месца было значным цэнтрам ВКЛ – тут захоўвалася дзяржаўная казна, арсенал, дакументы і архіў рода Сапегаў.Летам 2008 года тут пачаліся рэстаўрацыйныя працы і археалагічныя раскопкі. Зараз палац выглядае проста неверагодна. Як вынік, можна не толькі наталіць сваё пачуццё прыгажосці, але і зрабіць шыкоўныя фотаздымкі.Акрамя палаца ў Ружанах ёсць Свята-Троіцкі касцёл, царква Пятра і Паўла, манастыр базіліянаў, барочная сінагога і капліца Святога Казіміра. Шпацыр па мястэчку ў восенькіх пейзажах абяцае быць незабыўным.Нясвіжскі замакАбмінуць увагай нацыянальны гісторыка-культурны комплекс, які ўзгадваецца амаль ва ўсіх турыстычных брашурах пра Беларусь, нельга. Але справа не ў тым, што ў Мінскай вобласці больш нямана што паглядзець.Нясвіжскі замак – гэта не толькі цікавая архітэктура і гісторыя, але і паркі. Іх пачалі ствараць ў часы Мікалая Хрыстофа Радзівіла Сіроткі. Сёння тут налічваецца пяць паркаў – Замкавы, Стары, Японскі, Англійскі і Марысін, агульнай плошчай 66 гектараў. Самы вялікі менавіта Марысін, а назва яго звязаная з легендай пра каханне княжны Радзівіл да беднага шляхціча.Гэтыя мясціны ўражваюць у любы час і восень не выключэнне.Сафійскі саборПолацкі Сафійскі сабор – знакамітая перліна Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры знаходзіцца на беразе Заходняй Дзвіны. Парк каля сабора невялікі, але будынак на гары выглядае вельмі манументальна.Да таго ж, тут можна наведаць канцэрт арганнай музыкі, паглядзець экспазіцыю музея, убачыць фрэскі XI стагоддзя – адні з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі.Сафійскі сабор у Полацку
Акрамя Сафійскага сабора ў Полацку хапае славутасцяў – Спаса-Еўфрасінеўская царква, Крыжаўзвіжанскі сабор, Полацкі краязнаўчы музей, домік Пятра I, шмат помнікаў і памятных знакаў. Атрымаць асалоду ад восеньскай прыроды дапаможа парк, які цягнецца праз цэнтр горада.Гальшанскі замакЯшчэ адна рэзідэнцыя роду Сапегаў у гэтым годзе трапіла ў так званы "прэзідэнцкі спіс" – з фонду кіраўніка дзяржавы па падтрымцы культуры і мастацтва будуць вылучаны грошы на працяг рэстаўрацыі, якая пачалася мінулай вясной. Пакуль замак канчаткова не аднавілі, варта паглядзець на знакамітыя руіны, што знаходзяцца на Гродзеншчыне.Гэтыя мясціны – таямнічыя і часам нават жахлівыя, хаваюць у сабе шмат містычных гісторый і легенд. У розныя часы археолагі знаходзілі тут рымскі дынарый імператара Траяна, жалезныя наканечнікі стрэл гунаў, спаленыя сцены, рэшткі воінаў і іх асабістыя рэчы, напрыклад, нацельны крыж прадстаўніка вайсковай эліты. Нельга не адзначыць і легенду пра Белую Даму, прывід якой дагэтуль жыве ў Гальшанах.Такім чынам, для аматараў прыгожай прыроды і айчыннай містыкі Гальшаны – самае лепшае месца.Палац Румянцавых-ПаскевічаўЯшчэ адзін з самых знакамітых пунктаў турыстычных праспектаў для падарожнікаў па Беларусі. На тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля знаходзіцца палац Румянцавых і Паскевічаў, капліца-пахавальня, якая таксама зараз аднаўляецца, зімовы сад і неверагодны парк.Гэтыя мясціны нельга не наведаць восенню: паглядзець на вытанчаныя залы палаца, археалагчную, этнаграфічную і нумізматычную калекцыі, зборы карцін, кніг, абразоў і культавых прадметаў, а пасля гэтага адправіцца ў парк на беразе ракі Сож – уражанняў хопіць на ўсю зіму.Гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў у музеі "Краіна Міні"
Акрамя гомельскай перліны ў абласным цэнтры можна наведаць Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор, цырк, Паляўнічы домік і проста прагуляцца па вуліцах прыгожага беларускага горада.Палац Пацёмкіна ў КрычавеЗ 1776 года гэтыя мясціны належалі фаварыту Кацярыны II князю Пацёмкіну. Амаль за дзесяць год пабудавалі палац па праекце аўтара Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбургу Івана Старова, раней тут быў вялізны парк, архітэктуру якога прыдумаў знакаміты садоўнік Уільям Гульд, але зараз засталіся толькі рэшткі.Будынак унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, яго адрэстаўравалі і зараз гэта галоўная славутасць невялікага гарадка. Тут праходзяць амаль усе гарадскія мерапрыемствы, у тым ліку балы, музычныя салоны і музычныя вечары.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20200927/samye-znamenitye-belorusskie-zamki-privideniya-1037130661.html
https://bel.sputnik.by/20180823/golshanskij-zamok-legendy-nahodki-1037257349.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104159/83/1041598366_136:0:2867:2048_1920x0_80_0_0_626d02125d93e5dba8f728a89e2540e9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , спадчына, культура, у беларусі, турызм, турызм і адпачынак, беларусь, славутасці, гальшанскі замак, нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "нясвіж", палац румянцавых-паскевічаў
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , спадчына, культура, у беларусі, турызм, турызм і адпачынак, беларусь, славутасці, гальшанскі замак, нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "нясвіж", палац румянцавых-паскевічаў
Збіраемся ў падарожжа: што паглядзець у Беларусі гэтай восенню
Sputnik зрабіў падборку славутасцяў краіны – па адной з кожнай вобласці - якія асенняй парой выглядаюць неверагодна прыгожа.
Каб справіцца з восеньскай дэпрэсіяй, псіхолагі рэкамендуюць падарожнічаць. Зрабіць гэта можна нават не выязджаючы за межы Беларусі - у нашай краіне шмат цікавага і незвычайнага. А ёсць мясціны, якія прыйдуцца да спадобы як аматарам архітэктуры, так і фанатыкам шыкоўных пейзажаў.
Мястэчка Ружаны ў Брэсцкай вобласці да 1552 года належала роду Тышкевічаў і ў тыя часы славілася вытворчасцю сукна і дываноў, паясоў, керамікі. У XVII стагоддзі гэтае месца было значным цэнтрам ВКЛ – тут захоўвалася дзяржаўная казна, арсенал, дакументы і архіў рода Сапегаў.
Летам 2008 года тут пачаліся рэстаўрацыйныя працы і археалагічныя раскопкі. Зараз палац выглядае проста неверагодна. Як вынік, можна не толькі наталіць сваё пачуццё прыгажосці, але і зрабіць шыкоўныя фотаздымкі.
Акрамя палаца ў Ружанах ёсць Свята-Троіцкі касцёл, царква Пятра і Паўла, манастыр базіліянаў, барочная сінагога і капліца Святога Казіміра. Шпацыр па мястэчку ў восенькіх пейзажах абяцае быць незабыўным.
Абмінуць увагай нацыянальны гісторыка-культурны комплекс, які ўзгадваецца амаль ва ўсіх турыстычных брашурах пра Беларусь, нельга. Але справа не ў тым, што ў Мінскай вобласці больш нямана што паглядзець.
Нясвіжскі замак – гэта не толькі цікавая архітэктура і гісторыя, але і паркі. Іх пачалі ствараць ў часы Мікалая Хрыстофа Радзівіла Сіроткі. Сёння тут налічваецца пяць паркаў – Замкавы, Стары, Японскі, Англійскі і Марысін, агульнай плошчай 66 гектараў. Самы вялікі менавіта Марысін, а назва яго звязаная з легендай пра каханне княжны Радзівіл да беднага шляхціча.
Гэтыя мясціны ўражваюць у любы час і восень не выключэнне.
Полацкі Сафійскі сабор – знакамітая перліна Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры знаходзіцца на беразе Заходняй Дзвіны. Парк каля сабора невялікі, але будынак на гары выглядае вельмі манументальна.
Да таго ж, тут можна наведаць канцэрт арганнай музыкі, паглядзець экспазіцыю музея, убачыць фрэскі XI стагоддзя – адні з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя Сафійскага сабора ў Полацку хапае славутасцяў – Спаса-Еўфрасінеўская царква, Крыжаўзвіжанскі сабор, Полацкі краязнаўчы музей, домік Пятра I, шмат помнікаў і памятных знакаў. Атрымаць асалоду ад восеньскай прыроды дапаможа парк, які цягнецца праз цэнтр горада.
Яшчэ адна рэзідэнцыя роду Сапегаў у гэтым годзе
трапіла ў так званы "прэзідэнцкі спіс" – з фонду кіраўніка дзяржавы па падтрымцы культуры і мастацтва будуць вылучаны грошы на працяг рэстаўрацыі, якая пачалася мінулай вясной. Пакуль замак канчаткова не аднавілі, варта паглядзець на знакамітыя руіны, што знаходзяцца на Гродзеншчыне.
Гэтыя мясціны – таямнічыя і часам нават жахлівыя, хаваюць у сабе шмат містычных гісторый і легенд. У розныя часы археолагі знаходзілі тут рымскі дынарый імператара Траяна, жалезныя наканечнікі стрэл гунаў, спаленыя сцены, рэшткі воінаў і іх асабістыя рэчы, напрыклад, нацельны крыж прадстаўніка вайсковай эліты. Нельга не адзначыць і легенду пра Белую Даму, прывід якой дагэтуль жыве ў Гальшанах.
Такім чынам, для аматараў прыгожай прыроды і айчыннай містыкі Гальшаны – самае лепшае месца.
Палац Румянцавых-Паскевічаў
Яшчэ адзін з самых знакамітых пунктаў турыстычных праспектаў для падарожнікаў па Беларусі. На тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля знаходзіцца палац Румянцавых і Паскевічаў, капліца-пахавальня, якая таксама зараз аднаўляецца, зімовы сад і неверагодны парк.
Гэтыя мясціны нельга не наведаць восенню: паглядзець на вытанчаныя залы палаца, археалагчную, этнаграфічную і нумізматычную калекцыі, зборы карцін, кніг, абразоў і культавых прадметаў, а пасля гэтага адправіцца ў парк на беразе ракі Сож – уражанняў хопіць на ўсю зіму.
Гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў у музеі "Краіна Міні"
Акрамя гомельскай перліны ў абласным цэнтры можна наведаць Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор, цырк, Паляўнічы домік і проста прагуляцца па вуліцах прыгожага беларускага горада.
Палац Пацёмкіна ў Крычаве
З 1776 года гэтыя мясціны належалі фаварыту Кацярыны II князю Пацёмкіну. Амаль за дзесяць год пабудавалі палац па праекце аўтара Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбургу Івана Старова, раней тут быў вялізны парк, архітэктуру якога прыдумаў знакаміты садоўнік Уільям Гульд, але зараз засталіся толькі рэшткі.
Будынак унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, яго адрэстаўравалі і зараз гэта галоўная славутасць невялікага гарадка. Тут праходзяць амаль усе гарадскія мерапрыемствы, у тым ліку балы, музычныя салоны і музычныя вечары.