ЦВК: больш траціну дзеючых дэпутатаў будуць змагацца за месцы ў парламенце

© Sputnik / Виктор ТолочкоАвальная зала пасля рамонту
Авальная зала пасля рамонту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў гэтым годзе можа абнавіцца практычна цалкам, адзначаюць у ЦВК.

МІНСК, 10 кас -Sputnik. Больш за траціну дэпутатаў дзеючага складу ніжняй палаты беларускага парламента зноў заявілі аб сваіх дэпутацкіх амбіцыях, паведаміла журналістам кіраўнік ЦВК Лілія Ярмошына.

Цэнтрвыбаркам Беларусі - Sputnik Беларусь
Асноўная місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ прыедзе ў Беларусь да 15 кастрычніка

"На гэтых выбарах колькасць дэпутатаў, якія вылучаны кандыдатамі, значна большая, чым гэта было ў 2016 годзе", - паведаміла Ярмошына.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе лічба дэпутатаў, якія заявілі пра свае парламенцкія амбіцыі перавысіла 30% ад дзеючага складу.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што не бачыць у гэтым нічога страшнага, а наадварот, вітае. Паводле яе слоў, у многіх краінах свету праца ў парламенце пераходзіць на прафесійную аснову.

"Гэта вельмі нармальна, парламенцкая дзейнасць ператвараецца ў прафесійную. У многіх краінах свету парламентарыі працуюць у парламентах большую частку жыцця", - сказала Ярмошына.

Паводле яе слоў, гэта дазваляе захаваць прынцыпы пераемнасці.

Разам з тым яна паведамляла, што склад Савета Рэспублікі можа абнавіцца практычна цалкам.

Стужка навiн
0