Радыё

Гэта было непазбежна: эксперт каментуе новы погляд Літвы на БелАЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоПісьменнік, палітолаг Аляксандр Насовіч
Пісьменнік, палітолаг Аляксандр Насовіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Літвы нездарма крытыкуе сваю папярэдніцу Далю Грыбаўскайтэ за палітыку ў дачыненні да Беларусі, упэўнены палітычны аналітык Аляксандр Насовіч.
Это было неизбежно: эксперт комментирует новый взгляд Литвы на БелАЭС

Нагадаем, Гітанас Наўседа назваў неэфектыўнай адмову ад кантактаў з Мінскам і заклікаў працягваць дыялог з суседняй рэспублікай. Усё гэта лішні раз падкрэслівае, што літоўскія эліты гатовыя змяніць сваё стаўленне і да БелАЭС, і ў цэлым да Беларусі. Такое меркаванне Аляксандр Насовіч выказаў у інтэрв'ю Sputnik Літва.

Транспартны шлюз на БелАЭС - Sputnik Беларусь
Пуск БелАЭС перанесены на студзень 2020 года

"Як толькі ўлады у Грыбаўскайтэ не стала, скончыўся і яе культ. Літоўскія палітыкі паспелі неаднаразова гэта падкрэсліць, у тым ліку прамымі абразамі, калі ў еўракамісары ад Літвы замест яе вылучылі маладога 28-гадовага чыноўніка. Наўседа проста працягвае справу ўсяго літоўскага палітычнага класа" , - адзначыў Насовіч.

Па словах эксперта, у дачыненні да Беларусі Наўседа паводзіць сябе сапраўды гэтак жа, як гэта рабіла і экс-прэзідэнт Літвы ў першыя паўтара года ва ўладзе. І мэта ў гэтай палітыкі адна: убіць клін у адносіны Мінска і Масквы.

"Калі Грыбаўскайтэ прыйшла да ўлады, яна спрабавала наладзіць кантакт з Лукашэнкам. Прычым не хавала, што робіць гэта для таго, каб пасварыць яго з Расіяй і адсунуць далей ад Масквы. І прапанаваць альтэрнатыву ў выглядзе заходніх суседзяў Мінска", - лічыць эксперт.

Каментар палітычнага аналітыка Аляксандра Насовіча слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0