МІНСК, 18 кас - Sputnik. Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янез Качыянчыч назваў II Еўрапейскія гульні ў Мінску самай яркай падзеяй 2019 года, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
У гэтыя дні ў Досе праходзіць XXIV Генасамблея Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
Падчас мерапрыемства з дакладам выступіў кіраўнік ЕАК. У сваёй прамове Качыянчыч "адзначыў II Еўрапейскія гульні ў Мінску, як самую яркую спартыўную падзею ў бягучым годзе".
"Правядзенне і арганізацыя II Еўрапейскіх гульняў у Мінску былі ажыццёўлены значна лепш, чым хто-небудзь чакаў, і мы можам ганарыцца гэтым дасягненнем", - заявіў кіраўнік ЕАК.
Па словах Качыянчыча, на кожным з кантынентаў ёсць спартыўны форум, "які павінен быць лепш інтэграваны ў алімпійскія рамкі".
Нагадаем, Мінск прымаў II Еўрапейскія гульні ў чэрвені. У беларускую сталіцу прыехалі больш за тры тысячы атлетаў, якія разыгралі медалі ў 15 відах спорту. У васьмі з іх прайшла кваліфікацыя на Алімпійскія гульні-2020 у Токіа.
Еўрапейскія гульні-2023 прыме польскі Кракаў.
Чытайце таксама:
- Цярлецкі: Польшчу цікавіць беларускі вопыт правядзення Еўрапейскіх гульняў
- Рэдакцыю Sputnik узнагародзілі па выніках працы на II Еўрапейскіх гульнях
- Сувеніраў на 1,22 млн руб прадалі ў Беларусі за час Еўрапейскіх гульняў