02:23 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Сувенірныя фігуркі Лесіка ля Палаца спорту

Сувеніраў на 1,22 млн руб прадалі ў Беларусі за час Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
610

Асобныя заўзятары здзяйснялі пакупкі нават на 600-1000 рублёў: гаворка ідзе, як правіла, пра два або тры віды сувеніраў, але ў вялікай колькасці.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Сувенірнай прадукцыі больш чым на мільён рублёў было прададзена за час II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі, аб гэтым начальнік аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання ГУСР Мінгарвыканкама Вольга Езапенкава паведаміла журналістам у аўторак.

Папярэднія вынікі правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года падвялі ў Мінску: спецыялісты распавялі, у прыватнасці, колькі грошай выдаткавалі замежныя госці на сувеніры.

"Падчас Еўрапейскіх гульняў рэалізавана сувенірнай прадукцыі на 1 мільён 220 тысяч рублёў", - паведаміла Вольга Езапенкава.

Па дадзеных ГУСР Мінгарвыканкама, сярэдні чэк пакупкі складаў ад 20 да 50 рублёў, а ў гандлёвых аб'ектах, размешчаных у вёсках спартсменаў, трацілі ў сярэднім па 100 рублёў.

Па словах прадстаўніка ГУПР Мінгарвыканкама, асобныя заўзятары здзяйснялі пакупкі нават на 600-1000 рублёў. Гаворка ідзе, як правіла, пра два або тры віды сувеніраў, але ў вялікай колькасці.

Так, прывяла прыклад Вольга Езапенкава, адна заўзятарка здзейсніла ў гандлёвым пункце куплю на 1000 рублёў: набывала сувеніры для сваякоў. Яе цікавасць выклікалі футболкі, тэкстыльная прадукцыя, цацкі "Лесік" і магніты.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы