Ад каго абараняюць Еўропу? Зась назваў надуманай тэму пагрозы Захаду з Усходу

© AP / Mindaugas KulbisСалдаты НАТА на вучэннях ва Усходняй Еўропе
Салдаты НАТА на вучэннях ва Усходняй Еўропе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржсакратар Савета бяспекі выказаў упэўненасць, што тэма разгойдваецца для таго, каб выбіць прэферэнцыі ад НАТА на абаронныя выдаткі.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Тэму пагрозы з Усходу, якая мусіруецца на Захадзе, дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась назваў надуманай і падкрэсліў, што яна раскручваецца для атрымання прэферэнцый ад НАТА.

Калона танкаў M1 Abrams, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнка даручыў прадумаць рэакцыю на з'яўленне "Абрамса" ў Літве

Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць з нагоды маштабных вучэнняў НАТА, якія павінны прайсці вясной 2020 года ў Літве, прама ля межаў Беларусі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Савету бяспекі і Мміністэрству абароны прадумаць рэакцыю на перакідку бранятанкавай дывізіі НАТА да беларускай мяжы.

Вучэнні "Абаронца Еўропы" будуць праводзіцца пад камандаваннем войска ЗША. Чакаецца, што ў манеўрах прымуць удзел каля 37 тысяч вайскоўцаў, з якіх 20 тысяч - амерыканцы.

"Назва (вучэння - Sputnik) - "Абаронца Еўропы". Пытанне ўзнікае: ад каго абараняе? Відавочна, што мэта вучэння - адпрацоўка пытанняў процідзеяння ўяўнай пагрозе з Усходу", - сказаў Зась у эфіры беларускага тэлеканала "Беларусь 1".

Дзяржсакратар Савета бяспекі назваў гэтую пагрозу надуманай і выказаў сумненні ў абгрунтаванасці такой пазіцыі.

"Сур'ёзна разглядаць уварванне груповак войскаў з боку Расіі, выхад танкавай дывізіі на Одэр, мне здаецца, любы чалавек, які займаецца ваеннай аналітыкай, не будзе", - падкрэсліў Зась.

На яго думку, гэта тэма цяпер разгойдваецца для таго, каб выбіць прэферэнцыі з боку блока НАТА на абаронныя выдаткі, што пэўныя палітыкі выкарыстоўваюць сітуацыю ў сваіх мэтах.

Стужка навiн
0