Лукашэнка: сустрэча з лідарам Аўстрыі надасць імпульс развіццю нашых сувязяў

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сярэдзіне лістапада беларускі лідар наведае Вену з афіцыйным візітам і сустрэнецца з аўстрыйскім прэзідэнтам.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што лістападаўская сустрэча з аўстрыйскім калегам Аляксандрам Ван дэр Беленам надасць дадатковы імпульс у развіцці двухбаковых адносін, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Вена - Sputnik Беларусь
Дэталі візіту Лукашэнкі ў Вену яшчэ абмяркоўваюцца - пасол

На гэтым тыдні кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка наведае Вену 12 лістапада. У рамках візіту запланавана сустрэча з прэзідэнтам Аўстрыі.

"Упэўнены, што запланаваная ў лістападзе гэтага года наша сустрэча ў Вене надасць дадатковы імпульс развіццю двухбаковых сувязяў і будзе спрыяць поўнамаштабнай рэалізацыі існуючага патэнцыялу супрацоўніцтва ў розных галінах", - падкрэсліў Лукашэнка ў сваім віншаванні Ван дэр Беллену з нагоды Нацыянальнага свята ў Аўстрыі.

Прэзідэнт Беларусі з задавальненнем адзначыў канструктыўнае, узаемавыгаднае развіццё беларуска-аўстрыйскіх адносін і характэрную для апошняга часу актывізацыю палітычнага дыялогу.

Лукашэнка пажадаў свайму аўстрыйскаму калегу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам Аўстрыі - міру і дабрабыту.

Стужка навiн
0