Саюзны бюджэт у 2020 годзе застанецца з прафіцытам

© Sputnik / Анна НефедоваСаюзны бюджэт у 2020 годзе застанецца з прафіцытам
Саюзны бюджэт у 2020 годзе застанецца з прафіцытам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плануецца, што чарговае пасяджэнне сесіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, на якім будзе разгледжаны саюзны бюджэт, пройдзе ў лістападзе, у Санкт-Пецярбургу.

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Даходы бюджэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў 2020 годзе павінны скласці 5,5 мільярда расійскіх рублёў, паведаміла журналістам член камісіі па бюджэце і фінансах Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вольга Палітыка.

Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Пасол РФ: інтэграцыя накіравана на абарону суб'ектаў гаспадарання

У аўторак у Мінску праходзіць пасяджэнне камісіі, куды вынесена больш за дзесяць пытанняў, у ліку якіх падрыхтоўка праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы, а таксама справаздача Саўміна Саюзнай дзяржавы за 2018 год.

"У апошнія гады рэкорднымі тэмпамі скарачаецца прафіцыт саюзнага бюджэта", - сказала парламентарый.

Паводле яе слоў, на 2020-ы прафіцыт бюджэта будзе планавацца ўсяго толькі ў суме каля 144,4 мільёна расійскіх рублёў. А ў чацвёртым квартале 2019 года Савет міністраў Саюзнай дзяржавы павінен ухваліць яшчэ адну саюзную праграму і на яе фінансаванне з гэтага прафіцыту пойдзе каля 120 мільёнаў рублёў, адзначыла парламентарый.

Такім чынам, па яе словах, прафіцыт бюджэту будзе больш за 24 мільёнаў расійскіх рублёў. Хоць яшчэ у 2018 годзе бюджэт быў з прафіцытам звыш двух мільярдаў рублёў.

Асноўнымі крыніцамі даходнай часткі саюзнага бюджэту з'яўляюцца ўзносы краін-удзельніц - Беларусі і Расіі.

Паводле яе слоў, гэтыя ўзносы ў абсалютнай суме не мяняюцца ўжо больш за дзесяць гадоў.

"Гэта значыць, нават з улікам інфляцыі і ў Беларусі, і ў Расіі, якая склалася за гэты перыяд, гэта ўжо зусім іншыя грошы", - патлумачыла парламентарый.

Цешыць сябе не трэба

Разам з тым дэпутат адзначыла, што нягледзячы на такія лічбы, "цешыць сябе не трэба".

"Самі сродкі не павялічваюцца тымі тэмпамі, з якімі мы б хацелі фінансаваць саюзныя праграмы і праекты. Асабліва гэта тычыцца навукова-тэхнічных праграм", - сказала Палітыка.

Паводле яе слоў, асноўнай крыніцай папаўнення даходнай часткі саюзнага бюджэту павінен стаць прыбытак, які атрымліваецца ад рэалізацыі гэтых праграм.

"Беларускім бокам урэгуляваны, а расійскім - яшчэ не, парадак уліку маёмасці Саюзнай дзяржавам і вынікаў ад выканання навукова-тэхнічных праграм", - сказала Палітыка.

Плануецца, што чарговае пасяджэнне сесіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі пройдзе ў лістападзе ў Санкт-Пецярбургу.

Стужка навiн
0