Беларускія каталікі адзначаюць Дзень Усіх святых

© Sputnik / Сергей ЛескетьБеларускія народныя традыцыі ў вёсцы Пагост
Беларускія народныя традыцыі ў вёсцы Пагост - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Штогод 2 лістапада на Беларусі адзначаюцца восеньскія дзяды або Асяніны - у гэты дзень узгадваюць нябожчыкаў незалежна ад таго, дзе яны былі пахаваныя.

МІНСК, 2 ліс — Sputnic. Продкаў на Беларусі ўзгадваюць некалькі разоў на год — на Радуніцу, на Масленіцу і Троіцу і так званыя восеньскія Дзяды, якія адзначаюцца на трэці тыдзень пасля Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Старыя ідуць на могілкі ў адселенай вёсцы Дронькі Хойнікскага раёна - Sputnik Беларусь
На парозе Дзяды: прыкметы і традыцыі старадаўняга свята

У гэты дзень узгадваюць нябожчыкаў незалежна ад таго, дзе яны былі пахаваны.

Свята мае даўнія гістарычныя карані яшчэ з паганскіх часоў, але гэтая традыцыя на Беларусі і яе культура трывала захавалася і ў хрысціянскі перыяд. Свае творы Дзядам прысвячалі такія вядомыя беларускія паэты, як Адам Міцкевіч і Янка Купала.

Царкоўны абрад

Цікава, што строгіх правілаў правядзення Дзядоў сёння няма, але лепш усё ж прытрымлівацца царкоўнага абраду. Для гэтага сваякі наведваюць спецыяльныя памінальныя службы ў царкве або касцёле, падчас якіх святар называе імёны памерлых, папярэдне напісаныя яму прыхаджанамі. Гэта агульная памяць, малітва, прашэнне аб здароўі і шчасці жывых. Таксама святара можна паклікаць непасрэдна на могілкі, каб ён асвяціў магілы памерлых.

Напярэдадні дня памяці многія праводзяць генеральную ўборку ў доме, і асаблівую стараннасць праяўляюць у мыцці і афармленні вокнаў. Бо лічыцца, што на Дзяды душы памерлых прыходзяць у дом, каб паглядзець, як жывуць іх дзеці, унукі і праўнукі. І яны залятаюць праз вокны, прычым, чым чысцей будзе шкло, тым лягчэй пранікнуць у дом. Вядома, рытуал уборкі памяшкання затым плаўна пераходзіць у прыгатаванне спецыяльных страў, святочнае адзенне і гатоўнасць правесці гэты дзень і вечар у душэўных успамінах.

Вясёлая вячэра

Як правіла, у гэты дзень — дзень святкавання Дзядоў — было прынята ладзіць вячэру ў гонар памерлых продкаў. Перад гэтым усе члены сям'і мыліся ў лазні. Пры гэтым трэба было абавязкова пакінуць трохі вады і венік, каб продкі таксама маглі памыцца, і прыйшлі да вячэры чыстымі.

Вячэра павінна была быць багатай, а гутарка за сталом — вясёлай. Продкі павінны былі добра паесці і павесяліцца, інакш яны маглі б наслаць няшчасці на сям'ю. Пачынаў вечар гаспадар дома: ён са свечкай у руках абыходзіў святочны стол, а потым адчыняў усе дзверы і вокны і клікаў продкаў на вячэру. Клікаць трэба было ўсіх па імёнах. Гэта даказвала, што свой род шанавалі і памяталі ўсіх, хто даў жыццё сям'і.

Колькасць страў на стале магла быць рознай, але абавязкова няцотнай і не менш пяці. Кожная страва падавалася парна (калі 7 страў, то на 14 талерках). Тым самым ураўнаважывалася сітуацыя, і ежы хапала і жывым і памерлым.

Хто першы ўстае з-за стала на Дзяды?

У розных раёнах Беларусі Дзяды святкуюцца па рознаму — розныя погляды на правядзенне вечару і на колькасць страў. Але аб'ядноўвае ўсе рэгіёны адно — на стале абавязкова стаяла дзедава міска і чарка. І кожны з сям'і адліваў у яе сваё пітво і клаў на дзедаву талерку сваю ежу. Што азначала — сам з'еў і з прашчурам падзяліўся. Часцей за ўсе несъеденные стравы пакідалі на стале, каб продкі маглі спакойна баляваць да раніцы.

Падчас памінальнага застолля прынята перадваць гэтую традыцыю малодшаму пакаленню. Будзе добра, калі менавіта на Дзяды ўсе сямейныя сваркі, якія адбываліся цягам году, крыўды і недамоўкі адыдуць у мінулае і даруюцца. Таксама не забывайце, што любы вечар, падчас якога дапускаецца умеранае ўжыванне спіртных напояў, павінен заканчвацца светам і спакоем. Толькі памятайце аб прымеце: першым з-за стала ўстае старэйшы член сям'і, а потым — усе астатнія. Вось адкуль пайшла прымаўка: "Не спяшайся наперад бацькі ў пекла".

Стужка навiн
0