МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Арына Сабаленка паднялася на тры радкі ў рэйтынгу WTA.
Тры першыя радкі засталіся без змен: аўстралійка Эшлі Барці, якая выйграла напярэдадні ў выніковым турніры WTA, захавала першае месца, на другім па-ранейшаму чэшка Караліна Плішкава, а на трэцім - японка Наомі Осака: колькасць раней набраных балаў дазволіла ёй захаваць месца ў рэйтынгу, нягледзячы на тое, што яна знялася з выніковага турніру з-за траўмы пляча.
Канадка Б'янка Андрееску апусцілася на адзін радок і займае пятую пазіцыю, на яе месца паднялася румынка Сімона Халеп. Украінка Эліна Світоліна дзякуючы выхаду ў фінал выніковага турніру паднялася на дзве пазіцыі і займае шостае месца. Далей ідуць Петра Квітава, Белінда Бенчыч, Кікі Бертэнс і Серэна Уільямс.
Арына Сабаленка, якая зарабіла балы дзякуючы перамозе ў малым выніковым турніры, займае 11-е месца ў рэйтынгу.
Вікторыя Азаранка па-ранейшаму на 50-й пазіцыі рэйтынгу, на адзін радок паднялася Аляксандра Сасновіч - у яе 67-я пазіцыя. Таксама палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу Вольга Гаварцова - яна паднялася на чатыры радкі і цяпер 194-я.