https://bel.sputnik.by/20191106/Syadzba-Tyshkevcha-na-slachy-shto-stala-z-fotalabaratoryyay-znakamtaga-grafa-1043169665.html
Сядзіба Тышкевічаў на Іслачы: што стала з фоталабараторыяй знакамітага графа
Сядзіба Тышкевічаў на Іслачы: што стала з фоталабараторыяй знакамітага графа
Sputnik Беларусь
Былы маёнтак знакамітага магнацкага рода штогод прываблівае дзясяткі беларускіх (і не толькі) турыстаў. 06.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-06T14:55+0300
2019-11-06T14:55+0300
2019-11-06T14:59+0300
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
спадчына
культура
у беларусі
навіны
беларусь
мінская вобласць
валожынскі раён
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104316/96/1043169687_0:0:1200:678_1920x0_80_0_0_88baa3a9f1402fa17dbe42ccf9913fc9.jpg
Тышкевічы – знакаміты магнацкі род, які бярэ свой пачатак ў першай палове XV стагоддзя. Гэтыя князі мелі маёмасць па ўсім ВКЛ, але на тэрыторыі Беларусі размяшчаліся толькі дзве сядзібы. Першая – больш буйная і багатая – знаходзілася ў Лагойску. Ад яе ў раённым цэнтры засталіся руіны, але добра захаваўся парк, дзе і зараз можна прагуляцца.Што тычыцца другой сядзібы – не такой шыкоўнай, але не менш прыгожай – яна знаходзілася ва ўрочышчы Вялае Валожынскага раёна на беразе ракі Іслач.Выкарыстоўвалі гэтае месца для адпачынку і палявання. Графы ладзілі тут сапраўдныя святы – спачатку палявалі, потым смажылі мяса, пілі віно і танчылі.Акрамя палявання і падарожжаў граф Бенедыкт Тышкевіч захапляўся таксама фатаграфіяй. Ёсць меркаванне, што на другім паверсе гэтага маёнтка размяшчалася фоталабараторыя.Варта адзначыць, што Бенедыкт быў не проста фатографам-аматарам. Сёння яго нават прынята лічыць піянерам фатаграфіі ў Літве і Беларусі. Яго здымкі – сцэны з жыцця сялян, вясковы побыт і простыя хаты – атрымалі залаты медаль на выставе ў Філадэльфіі ў 1876 годзе. Нягледзячы на тое, што лешвыя здымкі былі зроблены ў Беларусі, ніводнага з іх тут не захавалася.Разбураць маёнтак пачалі ў часы Першай сусветнай вайны. Графам давялося пакінуць сядзібу ў 1915 годзе. Канчаткова руінамі маёнтак, як і многія магнацкія сядзібы на Беларусі, стаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Партызаны некалькі разоў узрывалі будынак, таму зараз ад яго засталіся толькі рэшткі цаглянага мура.Таксама ў часы Тышкевічаў тут знаходзіўся Вялаўскі запаведнік, які ў 1939 годзе стаў маёмасцю савецкай улады. Тут разводзілі баброў, якія тады былі пад пагрозай знікнення, ланяў і высакародных аленяў. Асаблівай гордасцю запаведніка была дубрава з 200 і 400-гадовых дубоў.Нягледзячы на тое, што на гэтым месцы з кожным годам застаецца ўсё менш цэглы, руіны прывабліваюць сюды шмат турыстаў з усёй Беларусі.Чытайце таксама:
беларусь
мінская вобласць
валожынскі раён
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104316/96/1043169687_0:0:1200:754_1920x0_80_0_0_88b9d9bebbe777ee44da9d5e4ae457d3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , спадчына, культура, у беларусі, навіны , беларусь, мінская вобласць, валожынскі раён
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , спадчына, культура, у беларусі, навіны , беларусь, мінская вобласць, валожынскі раён
Сядзіба Тышкевічаў на Іслачы: што стала з фоталабараторыяй знакамітага графа
14:55 06.11.2019 (абноўлена: 14:59 06.11.2019) Былы маёнтак знакамітага магнацкага рода штогод прываблівае дзясяткі беларускіх (і не толькі) турыстаў.
Тышкевічы – знакаміты магнацкі род, які бярэ свой пачатак ў першай палове XV стагоддзя. Гэтыя князі мелі маёмасць па ўсім ВКЛ, але на тэрыторыі Беларусі размяшчаліся толькі дзве сядзібы. Першая – больш буйная і багатая – знаходзілася ў Лагойску. Ад яе
ў раённым цэнтры засталіся руіны, але добра захаваўся парк, дзе і зараз можна прагуляцца.
Што тычыцца другой сядзібы – не такой шыкоўнай, але не менш прыгожай – яна знаходзілася ва ўрочышчы Вялае Валожынскага раёна на беразе ракі Іслач.
Выкарыстоўвалі гэтае месца для адпачынку і палявання. Графы ладзілі тут сапраўдныя святы – спачатку палявалі, потым смажылі мяса, пілі віно і танчылі.
Акрамя палявання і падарожжаў граф Бенедыкт Тышкевіч захапляўся таксама фатаграфіяй. Ёсць меркаванне, што на другім паверсе гэтага маёнтка размяшчалася фоталабараторыя.
Варта адзначыць, што Бенедыкт быў не проста фатографам-аматарам. Сёння яго нават прынята лічыць піянерам фатаграфіі ў Літве і Беларусі. Яго здымкі – сцэны з жыцця сялян, вясковы побыт і простыя хаты – атрымалі залаты медаль на выставе ў Філадэльфіі ў 1876 годзе. Нягледзячы на тое, што лешвыя здымкі былі зроблены ў Беларусі, ніводнага з іх тут не захавалася.
Разбураць маёнтак пачалі ў часы Першай сусветнай вайны. Графам давялося пакінуць сядзібу ў 1915 годзе. Канчаткова руінамі маёнтак, як і многія магнацкія сядзібы на Беларусі, стаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Партызаны некалькі разоў узрывалі будынак, таму зараз ад яго засталіся толькі рэшткі цаглянага мура.
Таксама ў часы Тышкевічаў тут знаходзіўся Вялаўскі запаведнік, які ў 1939 годзе стаў маёмасцю савецкай улады. Тут разводзілі баброў, якія тады былі пад пагрозай знікнення, ланяў і высакародных аленяў. Асаблівай гордасцю запаведніка была дубрава з 200 і 400-гадовых дубоў.
Нягледзячы на тое, што на гэтым месцы з кожным годам застаецца ўсё менш цэглы, руіны прывабліваюць сюды шмат турыстаў з усёй Беларусі.