https://bel.sputnik.by/20191110/rod-nazounikau-u-ruskaj-i-belaruskaj-move-1038038721.html
Род назоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Род назоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
Sputnik Беларусь
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – род назоўнікаў. 10.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-10T14:58+0300
2019-11-10T14:58+0300
2019-11-10T14:41+0300
цiкавосткi
беларусь
беларуская мова
вучым беларускую мову
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103803/55/1038035597_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_0e4ee38700a52742bf6f7e7a495ff93f.jpg
Назоўнікі ў беларускай мове маюць катэгорыю роду:Мужчынскі род: бацька, дом, сон;Жаночы род: маці, радзіма, сукенка;Ніякі род: дзіця, сонейка, шчасце;Агульны род: плакса, забіяка, сірата.Вызначэнне роду назоўнікаЧасам вызначыць род назоўніка бывае складана, калі слова запазычана з іншай мовы. У нескланяльных агульных назоўнікаў да мужчынскага роду адносяцца словы, якія называюць асоб і істот мужчынскага полу (самелье), тое ж самае правіла дзейнічае для асоб жаночага роду (лэдзі, мадам). Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія называюць неадушаўлённыя прадметы (паліто, метро).Род уласных назоўнікаўКалі ўласны назоўнік не скланяецца, яго род вызначаецца па лексічным значэнні: так, Каларада – штат, слова штат – мужчынскага роду, таму і Каларада будзе мужчынскага роду і гэтак далей. Але калі ўласны назоўнік можна праскланяць, род вызначаецца па тыпе скланення: Прыпяць – жаночы род, Сож – мужчынскі.Назвы населеных пунктаў множнага ліку не маюць катэгорыі роду: Баранавічы, Радашковічы, Ашмяны.Скарачэнні і абрэвіятурыУ выпадку, калі абрэвіятура не скланяецца, яе род вызначаецца па апорным слове. Так, для БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) гэта будзе слова ўніверсітэт: мужчынскі род, для БТ (беларускае тэлебачанне) – тэлебачанне: ніякі род.Калі абрэвіятура або скарочанае слова можна праскланяць, род таксама вызначаецца па тыпе скланення: сяльгас, ЖЭС – мужчынскі род, Белкніга – жаночы.Які боль: несупадзенні ў родзе ў беларускай і рускай мовахШмат словаў, якія ў рускай мове адносяцца да жаночага роду, мужчынскага роду ў беларускай і наадварот. Нажаль, правіла тут ніякага няма, гэтыя словы трэба проста запамятаць.Мужчынскага роду:Жаночага роду:Ніякага роду:
https://bel.sputnik.by/20181210/kanchatki-nazounikau-u-rodnym-sklone-1037896394.html
https://bel.sputnik.by/20181203/mounaya-hvilinka-sa-sputnik-1037787862.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103803/55/1038035597_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_535d3e7d426ef523073c31537984e45d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, беларусь, беларуская мова, вучым беларускую мову
цiкавосткi, беларусь, беларуская мова, вучым беларускую мову
Род назоўнікаў: моўная хвілінка са Sputnik
У даведках для школьнікаў і іх бацькоў Sputnik разглядае правілы і найбольш складаныя аспекты вывучэння беларускай мовы. Сёння наша тэма – род назоўнікаў.
Назоўнікі ў беларускай мове маюць катэгорыю роду:
Мужчынскі род: бацька, дом, сон;
Жаночы род: маці, радзіма, сукенка;
Ніякі род: дзіця, сонейка, шчасце;
Агульны род: плакса, забіяка, сірата.
Вызначэнне роду назоўніка
Часам вызначыць род назоўніка бывае складана, калі слова запазычана з іншай мовы. У нескланяльных агульных назоўнікаў да мужчынскага роду адносяцца словы, якія называюць асоб і істот мужчынскага полу (самелье), тое ж самае правіла дзейнічае для асоб жаночага роду (лэдзі, мадам). Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія называюць неадушаўлённыя прадметы (паліто, метро).
Калі ўласны назоўнік не скланяецца, яго род вызначаецца па лексічным значэнні: так, Каларада – штат, слова штат – мужчынскага роду, таму і Каларада будзе мужчынскага роду і гэтак далей. Але калі ўласны назоўнік можна праскланяць, род вызначаецца па тыпе скланення: Прыпяць – жаночы род, Сож – мужчынскі.
Назвы населеных пунктаў множнага ліку не маюць катэгорыі роду: Баранавічы, Радашковічы, Ашмяны.
У выпадку, калі абрэвіятура не скланяецца, яе род вызначаецца па апорным слове. Так, для БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) гэта будзе слова ўніверсітэт: мужчынскі род, для БТ (беларускае тэлебачанне) – тэлебачанне: ніякі род.
Калі абрэвіятура або скарочанае слова можна праскланяць, род таксама вызначаецца па тыпе скланення: сяльгас, ЖЭС – мужчынскі род, Белкніга – жаночы.
Які боль: несупадзенні ў родзе ў беларускай і рускай мовах
Шмат словаў, якія ў рускай мове адносяцца да жаночага роду, мужчынскага роду ў беларускай і наадварот. Нажаль, правіла тут ніякага няма, гэтыя словы трэба проста запамятаць.
- Абаранак, ахапак, боль, гар, дроб, жаль, жывапіс, запіс, летапіс, медаль, накіп, насып, палын, перакіс, посуд, продаж, пачак, пыл, россып, сабака, сажань, стэп, фальш, цень, шаль, шынель (у рускай мове ўсе гэтыя словы жаночага роду), яблык, капыт (сярэдняга роду ў рускай).
- Апенька, гліцэрына, гусь, жырафа, зала, камода, кафля, кава, паводка, пара, півоня, салата, табака, таполя (у рускай мове мужчынскага роду).
- Брыво, лісце (у рускай мове жаночага роду), жазло, шво, шчаўе (па-руску – мужчынскага роду).