Міжнародная канферэнцыя па ацэнцы якасці адукацыі праходзіць у Мінску

© SputnikВосьмая штогадовая міжнародная канферэнцыя Еўразійскай Асацыяцыі ацэнкі якасці адукацыі (ЕААЯА)
Восьмая штогадовая міжнародная канферэнцыя Еўразійскай Асацыяцыі ацэнкі якасці адукацыі (ЕААЯА) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнай тэмай канферэнцыі ЕААЯА гэтага года стала праблема ўнутрыкласнага і ўнутрышкольнага ацэньвання. Удзельнікі форуму таксама пазнаёмяцца з вопытам МІА "Россия сегодня" ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта "Сацыяльны навігатар".

МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Восьмая штогадовая міжнародная канферэнцыя Еўразійскай Асацыяцыі ацэнкі якасці адукацыі (ЕААЯА) праходзіць з 14 па 15 лістапада ў Мінску.

Мінадукацыі: працу над падручнікамі не спыняем - Sputnik Беларусь
Мінадукацыі: працу над падручнікамі не спыняем

У рамках канферэнцыі ЕААЯА кожны год вызначаюць актуальныя для краін-удзельніц тэмы, звязаныя з ацэнкай адукацыі. Так, у мінулым годзе ў фокусе ўвагі былі нацыянальныя экзамены. У 2019-м эксперты разгледзяць унутрыкласнае і ўнутрышкольнае ацэньванне - гэта значыць сістэмы ацэнкі вучняў.

У кантэксце гэтай тэмы краіны - удзельніцы ЕААЯА маюць розны вопыт. Напрыклад, у Расіі па-ранейшаму ўжываецца пяцібальная сістэма, а ў Беларусі ўжо даўно дзейнічае дзесяцібальная. У мінулым годзе ў рэспубліцы задумаліся аб магчымасці вяртання да "пяцібалкі", аднак у выніку чыноўнікі перадумалі.

© SputnikВосьмая штогадовая міжнародная канферэнцыя Еўразійскай Асацыяцыі ацэнкі якасці адукацыі (ЕААЯА)
Міжнародная канферэнцыя па ацэнцы якасці адукацыі праходзіць у Мінску - Sputnik Беларусь
Восьмая штогадовая міжнародная канферэнцыя Еўразійскай Асацыяцыі ацэнкі якасці адукацыі (ЕААЯА)

Як адзначыла, у сваім прывітальным слове першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, рэспубліка прымае канферэнцыю другі раз.

"Гэта сведчыць аб вялікай сістэмнай працы ў гэтым напрамку. Сёння ўдасканальваюцца ацэнкі якасці адукацыі на ўсіх узроўнях. Мэта форуму - абмен і абмеркаванне развіцця ацэнкі якасці адукацыі. У тым ліку вельмі важная тэма - шырокае разуменне якасці адукацыі. Гэта пытанні сацыялізацыі і фарміравання грамадзянскай пазіцыі", - адзначыла намеснік міністра.

У рамках канферэнцыі эксперты з розных краін падзеляцца вопытам, як разгорнута ацэньваць дзяцей.

Праца за камп'ютарам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Настаўнікам прапануюць бясплатна павысіць кваліфікацыю па лічбавай пісьменнасці

"Мы хочам абмеркаваць сюжэт фарміруючага ацэньвання, якое дае зразумець вучню, што ў яго атрымліваецца, а што не, як забяспечыць яму прагрэс", - адзначыў прэзідэнт ЕААЯА Віктар Болатаў, дадаўшы, што па выніках канферэнцыі будуць выпрацаваны рэкамендацый па развіцці сістэм ацэнкі якасці адукацыі .Таксама ў рамках Канферэнцыі будуць разгледжаны лепшыя міжнародныя практыкі.

"Мы зможам пазнаёміцца з вопытам МІА "Россия сегодня" ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта "Сацыяльны навігатар", - дадала ў прывітальным слове Старавойтава.

Сярод спікераў канферэнцыі заяўлены і прадстаўнікі МІА "Россия сегодня" - Наталля Цюрына і Генадзь Клюшкін.

Канферэнцыя ЕААЯА арганізавана сумесна з Міністэрствам адукацыі Беларусі і навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі". Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Расійскай праграмы садзейнічання адукацыі ў мэтах развіцця, якая рэалізуецца Сусветным банкам у Расіі.

Стужка навiн
0