Радыё

Гайдукевіч: у новы парламент я іду не піярыцца, а працаваць

© Sputnik / Виктор ТолочкоГайдукевіч: у новы парламент я іду не піярыцца, а працаваць
Гайдукевіч: у новы парламент я іду не піярыцца, а працаваць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы намеснік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч апынуўся адзіным з лідараў беларускіх партый і адначасова адзіным прадстаўніком ЛДПБ, якія прайшлі ў склад Палаты прадстаўнікоў па выніках выбараў у краіне.
Гайдукевич: в новый парламент я иду не пиариться, а работать

Нагадаем, па дадзеных, агучаных Цэнтрвыбаркамам, у новы парламент увайшлі адзін прадстаўнік аграрнай партыі, два - патрыятычнай, 11 членаў кампартыі, адзін член ЛДПБ і шэсць прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Сцягі АБСЕ - Sputnik Беларусь
Еўрапейскія назіральнікі выказалі прэтэнзіі да выбараў у Беларусі

Каментуючы вынікі парламенцкіх выбараў на радыё Sputnik Беларусь, Алег Гайдукевіч адзначыў, што праца новага складу Палаты прадстаўнікоў будзе істотна адрознівацца ад працы папярэдняга, а таксама агучыў, якімі ён бачыць прыярытэты парламенцкай дзейнасці.

"Праламент абраны ў вельмі цікавы час. Наперадзе сур'ёзная кампанія - прэзідэнцкія выбары, і мы бачым, што будуць спробы, мы на парламенцкіх выбарах гэта бачылі, нейкім чынам сітуацыю ў краіне разгойдваць, і задача мая як лідара партыі ў тым, каб выбары прэзідэнцкія, у тым ліку, прайшлі спакойна, каб краіна стала мацней пасля іх", - заявіў Гайдукевіч.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы раней анансаваў працу над новай Канстытуцыяй краіны, і зноў абраны парламент будзе займацца гэтай задачай, нагадаў суразмоўца Sputnik.

"Спадзяюся і перакананы, што дзякуючы таму, што ў новы парламент шмат яркіх, харызматычных і вядомых людзей патрапіла, парламент будзе больш жорстка і паслядоўна адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, ён будзе больш прыкметны ў палітычным жыцці краіны", - лічыць Гайдукевіч.

Новы парламент будзе больш бачным, чым папярэдняе скліканне, і пры гэтым захавае пераемнасць, адзначыў суразмоўца Sputnik. Сам жа Гайдукевіч пасля абрання ў парламент адчувае "і шчасце, і груз адказнасці".

"Як дэпутат зноў абраны, я настроены выканаць абяцанні, якія людзям даў, я ведаю, што гэта цяжкая праца, я іду ў парламент не піярыцца, не рабіць нейкія гучныя заявы, я іду ў парламент працаваць на карысць краіны. Вопыт у мяне ёсць", - дадаў Гайдукевіч.

Цалкам каментарый лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0