Зацверджаны бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2020 год

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкСцягі Расіі і Беларусі
Сцягі Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У будучым годзе саюзны бюджэт сфармуецца ў памеры 5,5 мільярда расійскіх рублёў, з якіх 144,4 мільёна расійскіх рублёў складзе прафіцыт.

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Дэпутаты Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі зацвердзілі праект саюзнага бюджэту на будучы год у памеры каля 5,5 мільярда рублёў.

Саюзны бюджэт у 2020 годзе застанецца з прафіцытам - Sputnik Беларусь
Саюзны бюджэт у 2020 годзе застанецца з прафіцытам

"Прымаецца. Віншую ўсіх з прыняццем бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2020 год", - сказаў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін на пленарным пасяджэнні 57-й сесіі саюзнага парламента.

Паводле слоў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, даходы саюзнага бюджэту на 2020 год складуць каля 5,5 мільярда расійскіх рублёў, а прафіцыт - каля 144,4 мільёна расійскіх рублёў.

Рыгор Рапота ўдакладніў, што за кошт прафіцыту прафінансуюць новую праграму інтэграцыі і ўжо ў наступны раз гэты параметр бюджэту Саюзнай дзяржавы складзе 24,4 мільёна расійскіх рублёў.

Дэпутацкая адказнасць

"Мы бачым, што выканаўчыя органы (рабочыя групы па інтэграцыі - Sputnik) шмат робяць зараз па шляху збліжэння, у тым ліку, і парадкаў дня нашых дзяржаў у вырашэнні эканамічных пытанняў і задач, задаюць у нас з вамі і дынаміку, і рух да мэт кіраўнікоў дзяржаў", - нагадаў саюзным парламентарыям Вячаслаў Валодзін.

Пасля чаго дадаў, што яму "хацелася б, каб дэпутаты таксама адчувалі сваю адказнасць і са свайго боку рабілі ўсё магчымае, каб як мага больш эфектыўна ішло будаўніцтва Саюзнай дзяржавы".

Спікер адзначыў, што саюзны парламент адыгрывае сваю ролю ў гарманізацыі законаў у Расіі і Беларусі і прыняцці мадэльных законаў.

"Калегі, нам неабходна ў першую чаргу сябе спытаць - ці ўсё мы зрабілі? Ці можам мы больш зрабіць?", - заклікаў Вячаслаў Валодзін на сесіі саюзнага парламента ў Санкт-Пецярбургу.

Стужка навiн
0