Румас і Мядзведзеў хочуць скончыць узгадненне дарожных карт да 8 снежня

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкСтаршыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пра новыя даты кантактаў Дзмітрыя Мядзведзева і Сяргея Румаса з нагоды абмеркавання дарожных карт пакуль няма інфармацыі.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі плануюць скончыць працу над дарожнымі картамі да 8 снежня, аднак дата новых перамоваў пакуль не абраная. Пра гэта паведамляе агенцтва РІА "Новости" са спасылкай на сваю крыніцу, знаёмую з ходам перамоваў.

Рэкеда: для Саюзнай дзяржавы ёсць тры варыянты будучыні - Sputnik Беларусь
Радыё
Рэкеда: для Саюзнай дзяржавы ёсць тры варыянты будучыні

"Пакуль няма", - паведаміў інсайдэр, адказваючы на пытанне, ці вызначана дата новай сустрэчы або тэлефоннай размовы прэм'ер-міністраў дзвюх краін.

Па словах крыніцы, дапрацоўка дарожных карт па інтэграцыі з расійскага боку праходзіць на ўзроўні Мінэканамразвіцця, куратарам гэтай працы прызначаны першы намеснік міністра эканамічнага развіцця Міхаіл Бабіч, які раней працаваў паслом Расіі ў Беларусі.

Таксама суразмоўца пацвердзіў, што бакі хацелі б скончыць працу па дарожных картах да 8 снежня - святочнай даты (20-годдзя дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы).

Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас і яго расійскі калега Дзмітрый Мядзведзеў у апошні раз сустракаліся 19 лістапада для абмеркавання дарожных карт у Маскве. Падчас сямігадзінных перамоў атрымалася ўзгадніць 21 з 31 дарожных карт па інтэграцыі. Бакі пакуль не дасягнулі адзінага меркавання накот энерганосьбітаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0