Патрэбныя нестандартныя рашэнні: Мінфін ацаніў перспектывы крэдыту ад МВФ

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч
Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік міністэрства адзначыў, што ў фондзе хацелі б больш хуткіх рэформаў у дзяржсектары, у прыватнасці, павышэння тарыфаў на ЖКГ.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч са стрыманым аптымізмам выказаўся пра перспектывы атрымання новых крэдытаў ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).

Міністр фінансаў паабяцаў павышэнне заробкаў бюджэтнікам - Sputnik Беларусь
Міністр фінансаў паабяцаў павышэнне заробкаў бюджэтнікам

"Партнёры з МВФ хацелі б бачыць больш хуткія рэформы ў дзяржаўным сектары, больш актыўны павышэнне тарыфаў на паслугі ў ЖКГ для скарачэння бюджэтнай падтрымкі", - паведаміў Ермаловіч журналістам у сераду ў Мінску.

"Я думаю, тут мы з МВФ пакуль разыходзімся па хуткасці дзеянняў, і перспектыў таго, што мы прыйдзем да згоды па гэтых дзвюх пазіцыях ў наступным годзе, я не бачу", - сказаў міністр.

У рамка праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку "мы з МВФ і Сусветным банкам будзем абмяркоўваць тое, як павінна рэалізоўвацца эканамічная палітыка, праводзіць дыскусіі, зыходзячы з вялікага спектру меркаванняў", адзначыў міністр.

"Нічога нельга адкідваць, нічога нельга прымаць на веру. Але з улікам таго, што ў 2025 годзе ВУП павінен скласці 100 мільярдаў долараў, спатрэбяцца і нестандартныя рашэнні. Спадзяюся што мы гэтыя нестандартныя рашэнні знойдзем", - рэзюмаваў кіраўнік Мінфіна.

Стужка навiн
0