https://bel.sputnik.by/20191127/Varozhby-perad-Plpakay-narachony-prykhodz-zagalyatstsa-1038876938.html
Варожбы перад Піліпаўкай: нарачоны, прыходзь загаўляцца
Варожбы перад Піліпаўкай: нарачоны, прыходзь загаўляцца
Sputnik Беларусь
Варажыць у пост лічылася вялікім грахом, таму апошні вечар перад Піліпаўкай быў падыходзячым для таго, каб даведацца пра свой лёс. 27.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-27T15:56+0300
2019-11-27T15:56+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
у беларусі
цiкавосткi
варажба
традыцыі і абрады
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/32/1013613276_0:42:1279:765_1920x0_80_0_0_a00c142425a1e21a2b6faadd0f418d44.jpg
Апошні дзень перад Піліпаўскім постам, які пачынаецца 28 лістапада і названы так у гонар аднаго з 12 апосталаў, святога Піліпа, называецца Піліпаўскія запускі, або заговіны.27 лістапада яшчэ дазваляецца есці скаромныя стравы, да таго ж, гэта да самых Каляд апошні шанец даведацца пра свой лёс, таму што варажыць падчас посту лічылася вялікім грахом.У беларускіх дзяўчын заўсёды існавала шмат спосабаў даведацца, ці хутка яна абярэцца шлюбам і нават як будзе выглядаць жаніх.Мяса пад падушкайПасля вячэры напярэдадні Піліпаўкі дзяўчыны пакідалі кавалачак мяса. Яго трэба было пакласці пад падушку, прымаўляючы такія словы: "Нарачоны, прыходзь да мяне загаўляцца". Лічылася, што тады ў сне дзяўчына абавязкова ўбачыць твар свайго будучага мужа.Дзяўчына запальвае свечку
Хто шклянку вады падаеЯшчэ адным спосабам даведацца пра знешні выгляд нарачонага было наесціся перад сном салёнага, легчы і побач паставіць шклянку вады са словамі: "Нарачоны, падыдзі, падай вадзіцы напіцца". Хто ў сне падасць шклянку, з тым і лёс абрацца шлюбам.Плыві, хлебушакПрыблізны час вяселля таксама мог стаць вядомы з дапамогай варажбы. Для гэтага бралі глыбокую талерку або міску, налівалі ў яе ваду і кідалі кусочак хлеба. Калі ён адблыве ад краю, то хутка будзе вяселле. Варажыць маглі і некалькі дзяўчын – тады той, чый кавалачак адплыў раней, пашанцуе і першай выйсці замуж.Каб даведацца, ці складзецца пара, трэба абняць плот і палічыць дошкі, якія ўдалося ахапіць
Пярсцёнак у крупахЯшчэ адным спосабам даведацца, ці хутка пойдзеш замуж, было ўкінуць пярсцёнак у міску з крупамі і паспрабаваць выцягнуць яго, апусціўшы ў яе руку. Шукаць забаранялася, лічылася, што варажба праўдзівая, толькі калі пярсцёнак сам трапіў у руку.Абняць плотТыя, каму не сядзелася ў хаце, маглі выйсці ва двор і абняць плот, а потым падлічыць, колькі дошак удалося ахапіць. Калі іх цотная колькасць, шлюбу быць, а калі не – у бліжэйшы час у дзяўчыны не будзе пары.
https://bel.sputnik.by/20221128/pilipauka-prykmety-i-tradycyi-1026230556.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/32/1013613276_0:1:1279:806_1920x0_80_0_0_911d752e6efedb0945e682ae4ecee1aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, цiкавосткi, варажба, традыцыі і абрады, культура
спадчына, у беларусі, цiкавосткi, варажба, традыцыі і абрады, культура
Варожбы перад Піліпаўкай: нарачоны, прыходзь загаўляцца
15:56 27.11.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Варажыць у пост лічылася вялікім грахом, таму апошні вечар перад Піліпаўкай быў падыходзячым для таго, каб даведацца пра свой лёс.
Апошні дзень перад Піліпаўскім постам, які пачынаецца 28 лістапада і названы так у гонар аднаго з 12 апосталаў, святога Піліпа, называецца Піліпаўскія запускі, або заговіны.
27 лістапада яшчэ дазваляецца есці скаромныя стравы, да таго ж, гэта да самых Каляд апошні шанец даведацца пра свой лёс, таму што варажыць падчас посту лічылася вялікім грахом.
У беларускіх дзяўчын заўсёды існавала шмат спосабаў даведацца, ці хутка яна абярэцца шлюбам і нават як будзе выглядаць жаніх.
Пасля вячэры напярэдадні Піліпаўкі дзяўчыны пакідалі кавалачак мяса. Яго трэба было пакласці пад падушку, прымаўляючы такія словы: "Нарачоны, прыходзь да мяне загаўляцца". Лічылася, што тады ў сне дзяўчына абавязкова ўбачыць твар свайго будучага мужа.
Дзяўчына запальвае свечку
Яшчэ адным спосабам даведацца пра знешні выгляд нарачонага было наесціся перад сном салёнага, легчы і побач паставіць шклянку вады са словамі: "Нарачоны, падыдзі, падай вадзіцы напіцца". Хто ў сне падасць шклянку, з тым і лёс абрацца шлюбам.
Прыблізны час вяселля таксама мог стаць вядомы з дапамогай варажбы. Для гэтага бралі глыбокую талерку або міску, налівалі ў яе ваду і кідалі кусочак хлеба. Калі ён адблыве ад краю, то хутка будзе вяселле. Варажыць маглі і некалькі дзяўчын – тады той, чый кавалачак адплыў раней, пашанцуе і першай выйсці замуж.
Каб даведацца, ці складзецца пара, трэба абняць плот і палічыць дошкі, якія ўдалося ахапіць
Яшчэ адным спосабам даведацца, ці хутка пойдзеш замуж, было ўкінуць пярсцёнак у міску з крупамі і паспрабаваць выцягнуць яго, апусціўшы ў яе руку. Шукаць забаранялася, лічылася, што варажба праўдзівая, толькі калі пярсцёнак сам трапіў у руку.
Тыя, каму не сядзелася ў хаце, маглі выйсці ва двор і абняць плот, а потым падлічыць, колькі дошак удалося ахапіць. Калі іх цотная колькасць, шлюбу быць, а калі не – у бліжэйшы час у дзяўчыны не будзе пары.