https://bel.sputnik.by/20191201/Yablychny-syr--kvashanne-pad-smazhannu-yak-narykhtoval-yablyk-stagoddz-tamu-1043332587.html
Яблычны сыр і квашанне пад смажаніну: як нарыхтоўвалі яблыкі стагоддзі таму
Яблычны сыр і квашанне пад смажаніну: як нарыхтоўвалі яблыкі стагоддзі таму
Sputnik Беларусь
Ці ведалі вы, што з яблыкаў можна прыгатаваць не толькі зефір, але і сыр? Чытайце на Sputnik пра небанальныя нарыхтоўкі на зіму па старадаўніх рэцэптах. 01.12.2019, Sputnik Беларусь
2019-12-01T11:58+0300
2019-12-01T11:58+0300
2019-12-02T12:25+0300
цiкавосткi
стыль жыцця
рэцэпты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103813/05/1038130556_0:70:1920:1156_1920x0_80_0_0_6043660ee30895d598791f1a33ab68aa.jpg
Мочаныя і марынаваныя яблыкі здаўна лічацца лепшай закускай да смажаніны і іншых мясных страў дзякуючы даўкаму, кісла-салодкага густу. Для таго, каб яблыкі атрымаліся смачнымі, яны павінны адпавядаць некаторым патрабаванням. Так, яблыкі павінны быць чыстымі і без плям, і збіраць іх трэба рукамі, а не страсаць з дрэва.Для шчаслівых уладальнікаў бочак Sputnik знайшоў старадаўнія рэцэпты арыгінальных марынадаў, а тыя, каму прыйдзецца абыйсціся слоікамі, могуць паспрабаваць прапарцыйна паменшыць колькасць інгрэдыентаў. Аднак гурманы сцвярджаюць, што драўніна бочкі надае яблыкам свой непаўторны водар і густ, таму "сапраўдныя" мочаныя яблыкі можна нарыхтоўваць толькі так і ніяк інакш.Sputnik працягвае гартаць кнігу Алены Малахавец "Падарунак маладым гаспадыням, або Сродак да памяншэння расходаў у хатняй гаспадарцы". Яна ўбачыла свет амаль 160 гадоў таму і змяшчае каля 1500 рэцэптаў і каштоўных парад, шмат з якіх прыйдуцца да спадобы і сучасным гаспадыням.Мы ўжо прапанавалі вашай увазе незвычайныя рэцэпты з рыбай і распавялі пра варэнне.Яблыкі для нарыхтовак павінны быць чыстымі і без плям, і збіраць іх трэба рукамі, а не страсаць з дрэва
Сыр яблычны з мёдамУзяць кіслых яблыкаў, ачысціць скурку, выняць семечкі, разрэзаць на часткі і спячы ў духоўцы. Працерці скрозь сіта, на 1 шклянку яблычнай масы патрабуецца 1 шклянка мёду або цукру. Змяшаць і варыць, пакуль не згусне настолькі, што будзе адставаць ад лыжкі. За пяць хвілін да гатоўнасці ўсыпаць апельсінавай цэдры, гваздзікаў ці карыцы, молатых імбіра і перцу па смаку, перамяшаць, выкласці ў мокрую сурвэтку або складзеную ў некалькі слаёў марлю, перавязаць яе і пакласці пад прэс. Праз два дні сыр будзе гатовы, захоўваць яго рэкамендуецца ў сухім месцы, зрэдку праціраючы сухім ручніком, каб пазбезнуць з'яўлення цвілі.Яблыкі марынаваныяШтук 20 яблыкаў ачысціць, разрэзаць на некалькі частак, ваду (узятую з разлікам, каб яна потым цалкам пакрыла яблыкі) закіпяціць з цукрам або мёдам, апусціць у яе яблыкі, двойчы давесці да кіпення і адкінуць на рэшата. Калі яблыкі абсохнуць, скласці іх у банку. 4,5 шклянкі воцату закіпяціць з 700 грамамі цукру або мёду, з гваздзікай, карыцай, перцам і соллю. Астудзіць, заліць яблыкі, зачыніць банку і паставіць у халоднае месца.Яблыкі мочаныяДля мочаных яблык рэкамендуецца браць садавіну цвёрдых гатункаў - лепш за ўсё падыдзе антонаўка. У бочку іх укладваюць, перакладаючы парэчкавым і вішнёвымі лісцем, эстрагонам і базілікам - або дадаюць гэтыя прыправы ў расол. Калі яблыкі мочаць у бочцы, то на 2 вёдры яблыкаў бяруць 1 вядро вады і паўшклянкі солі, вада тройчы даводзіцца да кіпення, астуджаецца і заліваецца ў яблыкі. Закаркаваная бочка захоўваецца ў сухім прахалодным месцы, як правіла, склепе.Закаркаваная бочка захоўваецца ў сухім прахалодным месцы, як правіла, склепе
Таксама можна на тыя ж 2 вёдры ўзяць 0,5 кг жытняй мукі, якая заварваецца вядром кіпеню. Сумесь размяшаць, астудзіць, зліць ваду і ёю ўжо заліць яблыкі.Яшчэ адзін рэцэпт падрыхтоўкі марынада - на вядро вады ўзяць 0,5 - 1 кг мёду, 0,5 шклянкі солі, дадаць эстрагон і васількі, паўгадзіны кіпяціць, астудзіць і затым заліць яблыкі.Таксама яблыкі можна перакласці лісцем мяты і эстрагонам, а расол прыгатаваць так: узяць пароўну ячменнага соладу і пшанічнай мукі і ўдвая больш жытняй мукі, заварыць кіпенем і патрымаць шчыльна закрытым. Дадаць солі па гусце і на кожныя 2 вёдры яблыкаў 0,5 кг мёду.
https://bel.sputnik.by/20210101/dlya-tyh-hto-dobra-adsvyatkavau-rehcehpt-belaruskaga-ausyanaga-kisyalyu-1032793433.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103813/05/1038130556_0:10:1920:1216_1920x0_80_0_0_75ead913f9f7ac780140da3104fac7d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, стыль жыцця, рэцэпты
цiкавосткi, стыль жыцця, рэцэпты
Яблычны сыр і квашанне пад смажаніну: як нарыхтоўвалі яблыкі стагоддзі таму
11:58 01.12.2019 (абноўлена: 12:25 02.12.2019) Ці ведалі вы, што з яблыкаў можна прыгатаваць не толькі зефір, але і сыр? Чытайце на Sputnik пра небанальныя нарыхтоўкі на зіму па старадаўніх рэцэптах.
Мочаныя і марынаваныя яблыкі здаўна лічацца лепшай закускай да смажаніны і іншых мясных страў дзякуючы даўкаму, кісла-салодкага густу. Для таго, каб яблыкі атрымаліся смачнымі, яны павінны адпавядаць некаторым патрабаванням. Так, яблыкі павінны быць чыстымі і без плям, і збіраць іх трэба рукамі, а не страсаць з дрэва.
Для шчаслівых уладальнікаў бочак Sputnik знайшоў старадаўнія рэцэпты арыгінальных марынадаў, а тыя, каму прыйдзецца абыйсціся слоікамі, могуць паспрабаваць прапарцыйна паменшыць колькасць інгрэдыентаў. Аднак гурманы сцвярджаюць, што драўніна бочкі надае яблыкам свой непаўторны водар і густ, таму "сапраўдныя" мочаныя яблыкі можна нарыхтоўваць толькі так і ніяк інакш.
Sputnik працягвае гартаць кнігу Алены Малахавец "Падарунак маладым гаспадыням, або Сродак да памяншэння расходаў у хатняй гаспадарцы". Яна ўбачыла свет амаль 160 гадоў таму і змяшчае каля 1500 рэцэптаў і каштоўных парад, шмат з якіх прыйдуцца да спадобы і сучасным гаспадыням.
Мы ўжо прапанавалі вашай увазе незвычайныя рэцэпты з
рыбай і распавялі пра
варэнне.
Яблыкі для нарыхтовак павінны быць чыстымі і без плям, і збіраць іх трэба рукамі, а не страсаць з дрэва
Узяць кіслых яблыкаў, ачысціць скурку, выняць семечкі, разрэзаць на часткі і спячы ў духоўцы. Працерці скрозь сіта, на 1 шклянку яблычнай масы патрабуецца 1 шклянка мёду або цукру. Змяшаць і варыць, пакуль не згусне настолькі, што будзе адставаць ад лыжкі. За пяць хвілін да гатоўнасці ўсыпаць апельсінавай цэдры, гваздзікаў ці карыцы, молатых імбіра і перцу па смаку, перамяшаць, выкласці ў мокрую сурвэтку або складзеную ў некалькі слаёў марлю, перавязаць яе і пакласці пад прэс. Праз два дні сыр будзе гатовы, захоўваць яго рэкамендуецца ў сухім месцы, зрэдку праціраючы сухім ручніком, каб пазбезнуць з'яўлення цвілі.
Штук 20 яблыкаў ачысціць, разрэзаць на некалькі частак, ваду (узятую з разлікам, каб яна потым цалкам пакрыла яблыкі) закіпяціць з цукрам або мёдам, апусціць у яе яблыкі, двойчы давесці да кіпення і адкінуць на рэшата. Калі яблыкі абсохнуць, скласці іх у банку. 4,5 шклянкі воцату закіпяціць з 700 грамамі цукру або мёду, з гваздзікай, карыцай, перцам і соллю. Астудзіць, заліць яблыкі, зачыніць банку і паставіць у халоднае месца.
Для мочаных яблык рэкамендуецца браць садавіну цвёрдых гатункаў - лепш за ўсё падыдзе антонаўка. У бочку іх укладваюць, перакладаючы парэчкавым і вішнёвымі лісцем, эстрагонам і базілікам - або дадаюць гэтыя прыправы ў расол. Калі яблыкі мочаць у бочцы, то на 2 вёдры яблыкаў бяруць 1 вядро вады і паўшклянкі солі, вада тройчы даводзіцца да кіпення, астуджаецца і заліваецца ў яблыкі. Закаркаваная бочка захоўваецца ў сухім прахалодным месцы, як правіла, склепе.
Закаркаваная бочка захоўваецца ў сухім прахалодным месцы, як правіла, склепе
Таксама можна на тыя ж 2 вёдры ўзяць 0,5 кг жытняй мукі, якая заварваецца вядром кіпеню. Сумесь размяшаць, астудзіць, зліць ваду і ёю ўжо заліць яблыкі.
Яшчэ адзін рэцэпт падрыхтоўкі марынада - на вядро вады ўзяць 0,5 - 1 кг мёду, 0,5 шклянкі солі, дадаць эстрагон і васількі, паўгадзіны кіпяціць, астудзіць і затым заліць яблыкі.
Таксама яблыкі можна перакласці лісцем мяты і эстрагонам, а расол прыгатаваць так: узяць пароўну ячменнага соладу і пшанічнай мукі і ўдвая больш жытняй мукі, заварыць кіпенем і патрымаць шчыльна закрытым. Дадаць солі па гусце і на кожныя 2 вёдры яблыкаў 0,5 кг мёду.