Стары склад дэпутацкага корпуса завяршыў працу

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перш чым зачыніць сесію, дэпутаты прынялі дакумент аб тым, колькі грошай у наступным годзе пойдзе на ўтрыманне Палаты прадстаўнікоў.

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Шостае скліканне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі завяршыла сваю працу, перадае карэспандэнт Sputnik у сераду з Авальнай залы. Сёння таксама пройдзе закрыццё сесіі Савета Рэспублікі.

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў - Sputnik Беларусь
Мінюст: трэба навесці парадак у рабоце трацейскіх судоў

У Авальнай зале сёння прысутнічаў не ўвесь дэпутацкі корпус, а толькі 88 народных выбраннікаў. Дэпутаты, якія былі выбраны ад Мінскай вобласці, пайшлі на пасяджэнне сесіі Мінскага абласнога савета, дзе выступаў новы губернатар сталічнага рэгіёну Аляксандр Турчын.

Перад пачаткам сесіі парламентарыі фатаграфаваліся ў Авальнай зале.

Сёння на фінальнай сесіі былі разгледжаны і прыняты ў першым чытанні два законапраекты. Акрамя гэтага, дэпутаты прынялі каштарыс расходаў на ўтрыманне Палаты прадстаўнікоў новага склікання ў 2020 годзе. Сума каштарысу агучана не была.

Затым прайшло ўзнагароджанне шэрагу дэпутатаў, пасля чаго парламентарыям паведамілі, што іх чакае сустрэча з прэзідэнтам у Палацы Незалежнасці 5 снежня.

Дэпутатаў папярэдзілі: "самае галоўнае - не забудзьцеся на пашпарты".

Стужка навiн
0