МІНСК, 9 сне - Sputnik. Вельмі шмат карыснага адбылося ў Саюзнай дзяржаве за 20 гадоў яе існавання, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дзяржаўны сакратар СД Рыгор Рапота.
Беларусь і Расія адзначылі ў нядзелю 20 гадоў са дня падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
"Сапраўды вельмі шмат карыснага адбылося за гэтыя 20 гадоў. Па-першае, вырашаны шэраг пытанняў, якія дазваляе беларусам у Расіі, а расіянам у Беларусі адчуваць сябе як дома", - выказаўся Рапота.
У якасці прыкладу ён прывёў свабоду перамяшчэння грамадзян, пенсійнае і медыцынскае забеспячэнне і іншыя сферы.
Таксама Рапота адзначыў, што за 20 гадоў тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй вырас у шмат разоў. "І па цяперашнім годзе ён складае прыкладна 35 з лішнім мільярды долараў", - растлумачыў ён.
Пры гэтым, паводле яго слоў, і сёння ёсць пытанні, якія патрабуюць намаганняў. Аднак у будучыню Саюзнай дзяржавы Рапота глядзіць аптымістычна.
"Я думаю, што будучыня бачыцца ў яднанні намаганняў у агульнай стваральнай дзейнасці. Гэта павінны быць зразумелыя ўсім агульныя вялікія цікавыя сумесныя праекты", - дадаў ён і прывёў у прыклад праекты ў інфраструктуры, навукова-тэхнічным прагрэсе, аховы прыроды, медыцыне і іншых сферах.