Унікальны беларускі абрад "Юраўскі карагод" уключылі ў Спіс ЮНЕСКА

© Sputnik / Альфрэд МiкусВеснавы абрад "Юр’еўскі карагод" ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну
Веснавы абрад Юр’еўскі карагод ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абрад "Юраўскi карагод" першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. 

МІНСК, 12 сне – Sputnik. Старажытны беларускі абрад "Юраўскі карагод" быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, пра гэта 11 снежня паведамілі ў прэс-службе арганізацыі. Такое рашэнне Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА прыняў падчас сваёй 14-й сесіі, якая адбылася ў Калумбіі.

Веснавы абрад Юр’еўскі карагод ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну - Sputnik Беларусь
Фота
Спадчына ЮНЕСКА: як праходзіць абрад "Юраўскі карагод"

Абрад "Юраўскi карагод" першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. 

Падчас правядзення абраду жыхары вёскі выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад абрадавыя спевы трыма каласкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры адросткі, якія сімвалізуюць дзевяць месяцаў сцельнасці каровы і цяжарнасці жанчыны. 

Зараз у карагод становяцца разам з жанчынамі дзяўчынкі любога ўзросту, а раней да яго далучаліся толькі  гатовыя стварыць сям'ю і працягнуць род. Пасля абраду яны павінны былі насіць фартухі — абярэгі жаночага ўлоння.

Зараз Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічвае тры беларускія элементы. У 2009 годзе ў яго быў уключаны святочны калядны абрад "Калядныя цары", які праводзіцца ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці, а ў 2017 годзе - "Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай", больш вядомы як Будслаўскі фэст, які штогод праходзіць у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Стужка навiн
0