Рапота раскрыў дэталі будучай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

© Sputnik / Андрей КачураРыгор Рапота і Генадзь Давыдзька
Рыгор Рапота і Генадзь Давыдзька - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле слоў дзяржсакратара СД, зараз у дарожных картах ёсць "тое, што абодва бакі не выносілі на парадак дня".

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Сустрэча кіраўніцтва Расіі і Беларусі на палях саміту 20 снежня пацвярджаецца, пра гэта дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота паведаміў падчас Расійска-Беларускага Клуба галоўных рэдактараў і экспертаў у пятніцу.

Расійскія сцягі на беларускіх вуліцах - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: можа, прыйдзецца з кіраўніцтвам РФ сустрэцца і пасля 20 снежня

"Падпісанне дарожных карт - гэта не вырашэнне ўсіх праблем (...). Абмеркаванне працягваецца і пацвярджаецца сустрэча кіраўніцтва Расіі і Беларусі на палях саміту 20 снежня", - сказаў Рапота.

Паводле яго слоў, цяпер у дарожных картах ёсць "тое, што абодва бакі не выносілі на парадак дня" (да прыкладу, Падатковы кодэкс).

"Кіраўнікі ўрадаў цяпер схіляюцца да варыянту іх гарманізацыі (...). Пытанні энерганосьбітаў - ключавыя, але і па іх ёсць ужо зрухі. Неабходна стварыць сістэму коштаўтварэння на доўгія гады наперад, каб яна была зразумелая і празрыстая", - адзначыў дзяржсакратар СД.

Ён таксама дадаў, што даручэнне "Газпрому" ужо дадзена. "Беларускі пасол з імі цесна ўзаемадзейнічае, каб 20 чысла далажыць свае прапановы", - дадаў Рапота.

"Сапсан" да Брэста?

Напярэдадні ў Маскве падчас круглага стала, прысвечанага чыгуначнаму транспарту, прагучала прапанова запусціць напрыканцы 2020 года хуткасны цягнік паміж Мінскай і Масквой. Рапота ў сваю чаргу нагадаў пра даўно існуючую ідэю запуску хуткаснага саставу Санкт-Пецярбург - Брэст.

БЧ запусціла мабільнае прылажэнне для куплі білетаў - Sputnik Беларусь
БЧ запусціла мабільнае прылажэнне для куплі квіткоў

"Ідэю хуткаснага цягніка Санкт-Пецярбург - Ворша - Мінск - Брэст мы пестуем даўно. Але заўсёды казалі, што грошай няма. Зараз мы знайшлі прыватных інвестараў, хоць цалкам удзел дзяржавы выключыць з праекту нельга (...) Гэты праект усё роўна будзе рэалізаваны нягледзячы ні на што. Гэта не чыгуначны праект, гэта геапалітыка", - распавёў дзяржсакратар СД.

Ідэю станоўча ўспрынялі ўдзельнікі мерапрыемства, успомніўшы пра хуткасны цягнік "Сапсан", які ходзіць паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам. Саставы былі набытыя РЖД у нямецкай кампаніі Siemens.

"Я спытаў у "Сіменса", мы тут носімся з гэтай ідэяй - а яна наогул акупляецца? Яны сказалі, што так. Пытанне ў тэрмінах (...) рэнтабельнасць і акупнасць праекта шмат у чым залежыць ад спадарожных сэрвісаў: ад вакзалаў да пнеўмапошты" , - падкрэсліў Рапота.

Стужка навiн
0