Наднацыянальны орган для кантролю над прадуктамі харчавання створаць у ЕАЭС

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкМіністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Субоцін
Міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Субоцін  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пытанні перамяшчэння прадуктаў харчавання можа ўзяць на сябе асобная еўразійская транспартна-лагістычная кампанія.

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Стварэнне наднацыянальнага арбітра ў ЕАЭС дазволіць вырашыць праблему абмежаванняў паставак харчавання, сказаў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандр Субоцін падчас тэлемосту ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Паводле яго слоў, пытанні кантролю якасці прадуктаў харчавання застаюцца няпростай праблемай. Пасля сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Сочы было агучана, што Рассельгаснагляд больш не будзе ўводзіць абмежаванні на беларускую прадукцыю.

"Пакуль на заканадаўчым узроўні ніякага руху няма. Я думаю, што кожная з арганізацый: і Рассельгаснагляд і Дэпартамент ветэрынарнага кантролю Беларусі, выразна і канкрэтна выконваюць сваю функцыю. Яны адказваюць за бяспеку нашага харчавання, і за эпізааталагічную бяспеку нашай тэрыторыі, каб хваробы жывёл не пераходзілі з краіны ў краіну", - адзначыў міністр ЕЭК.

Аляксандр Субоцін лічыць, што праблему абмежаванняў на пастаўкі прадуктаў харчавання можна вырашыць. Тавараабарот Беларусі і Расіі ў гэтай сферы налічвае некалькі мільярдаў долараў.

Фура на мытні, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Адзіная сістэма прасочвання тавараў будзе створана ў ЕАЭС

"Таму пры такім аб'ёме перамяшчэння тавараў заўсёды будзе знаходзіцца чалавек, камерсант, у якога прагнасць бярэ свой, і ён пад выглядам добрага будзе спрабаваць правезці няякасны тавар ці кантрабандны", - канстатаваў ён.

Пасля чаго дадаў, што ажыццяўленне кантролю над якасцю прадуктаў харчавання з'яўляецца стандартнай руціннай працай: "калі яе пачынаюць больш інтэнсіўна падсвятляць у сродках масавай інфармацыі, яна ўжо выходзіць на самы верхні ўзровень, але, тым не менш, праблема такая абмежаванняў ёсць".

Міністр ЕЭК упэўнены, што дадзеная праблема патрабуе стратэгічнага рашэння. У балансах попыту і прапановы, якія фармуюцца дзвюма краінамі, відаць, дзе ёсць праблема перавытворчасці. Пры гэтым, калі ў Беларусі ці еўрапейскай часткі Расіі назіраецца перавытворчасць малака, то ў Сібіры і на Далёкім Усходзе яго не хапае.

"Трэба стратэгічна падыходзіць да гэтых рэчаў і адна з праграм - гэта стварэнне варыянту наднацыянальнай еўразійскай кампаніі транспартна-лагістычнага кластара па транспартоўцы прадуктаў харчавання", - распавёў Аляксандр Субоцін.

На яго думку, такая кампанія можа мець больш хуткія калідоры паставак прадуктаў, якія могуць хутка псавацца, а таксама мець уласныя хабы для захоўвання прадукцыі.

"Пакуль не будзе цэнтральнага арбітра на наднацыянальным узроўні, які будзе складацца з прадстаўнікоў усіх пяці нашых краін (дзяржавы ЕАЭС - Sputnik) усё роўна будзе нейкае недаразуменне службамі. Яны будуць спрабаваць вырашаць іх на двухбаковай аснове. Неразуменне будзе, таму што кожная служба свята і сумленна абараняе сваю краіну. Да інтэграцыі ім няма ніякай справы проста таму, што перад імі стаіць задача абароны і бяспекі свайго рынку", - лічыць міністр ЕЭК.

Таму пры стварэнні такога наднацыянальнага органа павінны быць прадугледжаны паўнамоцтвы, каб "адкруціць" назад любое прынятае рашэнне на ўзроўні краін, калі яно было неправамоцным.

Праблемы, якія ўзнікаюць у беларускіх вытворцаў і Рассельгаснагляду, аналагічныя тым, што адбываецца ў адносінах іншых краін у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Аляксандр Субоцін выказаў здагадку, што стварэнне такога наднацыянальнага органа можа запатрабаваць некалькіх гадоў і неабходна вырашыць пытанне яго падпарадкаванасці. Прычым на гэты перыяд можна прыняць рашэнне аб стварэнні часовага органа, дзе спецыялісты ў ветэрынарнай сферы ўсіх краін маглі бы раз у тыдзень анлайн абмяркоўваць існуючыя праблемы.

"Шлях рашэння (праблемы) - гэта стварэнне такога органа, які будзе нас усіх (краіны ЕАЭС - Sputnik) карэктаваць. Мы павінны ісці да адзінай аграрнай, прамысловай палітыцы. Напэўна, мы прыйдзем да таго, што будзе адзіны каардынацыйны цэнтр, які будзе не усе, а нейкія стратэгічныя рэчы карэктаваць на ўсе пяць краін. Гэта эвалюцыйны працэс, да гэтага мы рана ці позна прыйдзем", - падсумаваў міністр ЕЭК.

Стужка навiн
0