МІНСК, 16 сне - Sputnik. Больш за 1,5 тысячы адзінак гарадскога нізкападлогавага пасажырскага транспарту плануецца закупіць для сталіцы да 2022 года, пра гэта паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".
Па праграме абнаўлення наземнага гарадскога пасажырскага транспарту на 2019-2022 гады горад купіць 710 аўтобусаў, 810 тралейбусаў і 50 трамваяў.
"У снежні чакаецца пастаўка першай партыі пасажырскага транспарту: 70 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам і 70 аўтобусаў", - цытуе БелТА прадстаўнікоў прадпрыемства.
Адзначаецца, што тралейбусы з павялічаным да 15 кіламетраў аўтаномным ходам дазволяць перавозіць пасажыраў гарадскім электрыфікаваным транспартам і на аўтобусных маршрутах Мінска (гэта значыць замяніць у перспектыве аўтобусы, якія працуюць на дызельным паліве).
Характэрна, што такім тралейбусам (у адрозненне ад электробусаў) не патрабуюцца зарадныя станцыі: яны зараджаюцца прама падчас руху пад кантактнай сеткай.
"У цяперашні час прадпрыемства лічыць прыярытэтным набыццё тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам", - дадалі ў "Мінсктрансе".