Мінінфарм абмежаваў доступ да 25 інтэрнэт-рэсурсаў

© Pixabay / TheDigitalWayМінінфарм абмежаваў доступ да 25 інтэрнэт-рэсурсаў
Мінінфарм абмежаваў доступ да 25 інтэрнэт-рэсурсаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такім чынам ведамства адрэагавала на апавяшчэнні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб размяшчэнні на гэтых сайтах неналежнай рэкламы.

МІНСК, 20 сне - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 25 інтэрнэт-рэсурсаў, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Лукашэнка раскрытыкаваў Мінінфарм за недастатковую антынаркатычную прапаганду - Sputnik Беларусь
Лукашэнка раскрытыкаваў Мінінфарм за недастатковую антынаркатычную прапаганду

Блакаванне стала рэакцыяй на пісьмовыя паведамленні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб тым, што на 25 сайтах размешчана неналежная рэклама.

"На 18 інтэрнэт-рэсурсах была, у парушэнне ўсталяванага парадку, размешчана інфармацыя аб прадастаўленні мікрапазык, сем інтэрнэт-рэсурсаў распаўсюджвалі рэкламу ажыццяўлення дзейнасці на пазабіржавым рынку Forex, - растлумачылі ў Мінінфарме.

Міністэрства інфармацыі перыядычна блакуе беларускія сайты, часцей за ўсё за парушэнне закона "Аб рэкламе". У апошні час доступ некалькі разоў абмяжоўвалі да інтэрнэт-рэсурсаў, якія размяшчалі інфармацыю пра продаж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Стужка навiн
0