Традыцыйнае народнае свята ў Строчыцах прайшло на мінулых выхадных і падаравала шмат пазітыўных эмоцый тым, хто засумаваў ад шэрай і бясснежнай зімы, якая зараз пануе ў Беларусі. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў свята і падзяліўся здымкамі старажытнага абраду.
Каляды – адно з галоўных беларускіх зімовых свят. Яно мае доўгую гісторыю і спалучае ў сабе як хрысціянскія, так і старажытныя традыцыі. Шматкаляровае карнавальнае шэсце з віфлеемскай зоркай адбываецца штогод напярэдадні свята Божага Нараджэння.
Сэнс народных абрадаў, якія праводзяцца падчас Каляд, у тым, каб наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым годзе. У гэтым калядоўшчыкам дапамагаюць прыпеўкі, замовы і розныя магічныя дзеянні.
Калядоўшчыкі віншавалі гаспадароў хаты, спявалі песні, хадзілі з музыкай і танцамі. Сярод іх можна было сустрэць шмат розных персанажаў - Казу, Мядзведзя, Цыгана, Дзеда і Бабу, Урача, Чорта і іншых.
У гэтым годзе ў Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту Каляды зладзілі ў дзень зімовага сонцастаяння, які ў старажытны час быў адным з чатырох асноўных дней сонцавароту. Як гэта было, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
![На традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў. На традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104354/99/1043549996_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_8222e432e1d51a37e68a477f886121da.jpg)
![Каза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся. Каза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/00/1043550029_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_4acbc5f600ac42a363f384ddb2c4ff5b.jpg)
![Добра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў. Добра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/00/1043550079_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_4c9cbc9923cea56b6ee136ded9dd1e05.jpg)
![Для дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі. Для дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/01/1043550125_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_95a11e8de57bda9ddb04f627d4a70c77.jpg)
![Калядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех. Калядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/01/1043550158_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_39bef7b90428a1b581895ab467f5935b.jpg)
![Свята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў. Свята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/04/1043550487_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_144e1610d787796ec46cd4f7a2d9e605.jpg)
![Музыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў. Музыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/04/1043550447_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_c57060fa528f5749b1ff44dcc7edd257.jpg)
![А колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах! А колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах! - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/03/1043550370_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_81c279de737a165118a75abe4bb5a58e.jpg)
![Рэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі. Рэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104354/99/1043549956_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_6808f7730160f3ff0ff1da5969cfb28c.jpg)
![Традыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы. Традыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/02/1043550209_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_8440dd3b74f72a8892babe70537feff9.jpg)
![І Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды. І Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104354/98/1043549896_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_0564619065b3d1b7021c6df5bc14757c.jpg)
![Але галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная. Але галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/02/1043550274_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_4415d2aa981b0062abad3e2597753bc6.jpg)
![Калі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю Калі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/05/1043550585_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_a18a2cb4042cb62cba47e8601ae14b6c.jpg)
![Падчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку. Падчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/06/1043550618_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_cb6890242c739f40f96f4e292f9e9d59.jpg)
![Свята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і. Свята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104355/06/1043550651_0:0:1600:1068_600x0_80_0_1_7475b3e23490e0bd7f4d0f4dee6b967e.jpg)