МІНСК, 24 сне - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам Божага Нараджэння прадстаўнікоў усіх канфесій, якія святкуюць яго 25 снежня, цытуе БелТА прэс-службу беларускага лідара.
"Больш за 20 стагоддзяў Віфлеемская зорка асвятляе нам шлях дабра і надзеі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, што хрысціянства змяніла гісторыю і культуру ўсяго чалавецтва, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне духоўных арыенціраў - сацыяльнай справядлівасці, узаемнай падтрымкі і міласэрнасці.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што разам з верай мы "перадаем нашчадкам самае галоўнае: любоў да роднай зямлі, мудрасць і вопыт папярэдніх пакаленняў, што дапамагае будаваць будучыню на прынцыпах міру, павагі і добрасуседства, гэтак запатрабаваных на сучасным этапе развіцця грамадства".
"Няхай гэтае светлае свята напоўніць вашы дамы цяплом узаемаразумення і дабрабытам", - пажадаў беларускі прэзідэнт у напярэдадні Калядаў.