Заява прэс-службы МІА "Россия сегодня" па сітуацыі са Sputnik Эстонія

© SputnikSputnik Эстонія
Sputnik Эстонія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
МІА "Россия сегодня" дзякуе журналісцкай супольнасці, грамадскім дзеячам, палітыкам і міжнародным арганізацыям за падтрымку калегаў.

Брыфінг афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі М. Захаравай - Sputnik Беларусь
Захарава: ЕС павінен даць ацэнку эстонскім уладам у справе аб Sputnik
З-за пагрозы крымінальнага пераследу з боку ўладаў Эстоніі па артыкуле, які прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі, супрацоўнікі Sputnik Эстонія былі вымушаныя прыняць рашэнне з 1 студзеня 2020 года спыніць працоўныя адносіны з рэдакцыяй. Sputnik Эстонія і МІА "Россия сегодня" падтрымліваюць сваіх супрацоўнікаў у гэтым рашэнні.

На жаль, вопыт паказвае, што нягледзячы на ўяўную абсурднасць пагроз эстонскіх уладаў, крымінальны пераслед журналістаў у сённяшняй Еўропе - рэальнасць. Рызыкаваць свабодай людзей мы не лічым магчымым.

Дзеянні эстонскага рэжыму ў дачыненні да грамадзян сваёй краіны лічым адкрытым цкаваннем, прававым бязмежжам, праявай таталітарызму і грубым парушэннем прынцыпаў свабоды слова, якія не маюць прэцэдэнтаў у ЕС. Адзіная "віна" журналістаў - гэта праца ў расійскім СМІ. Прадстаўнік АБСЕ Арлем Дэзір ужо заявіў, што пашырэнне індывідуальных санкцый ЕС супраць Дзмітрыя Кісялёва на ўсё агенцтва і журналістаў - вялікая праблема для свабоды прэсы.

Мы будзем прымаць усе неабходныя юрыдычныя і іншыя крокі для таго, каб журналісты Sputnik змаглі працаваць, не асцерагаючыся крымінальнага пераследу з боку эстонскіх сілавых структур.

Праца рэдакцыі прыпыненая, але ў будучыні сайт Sputnik Estonia працягне працу. Спатрэбіцца час, каб аднавіць яе ў поўным аб'ёме.

Сцяг з сімволікай Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) - Sputnik Беларусь
АБСЕ назвала ціск на Sputnik Эстонія праблемай для свабоды СМІ

Заклікаем усе міжнародныя і еўрапейскія арганізацыі выказаць сваю пазіцыю па дзеяннях уладаў Эстоніі. Звяртаемся, у прыватнасці, да ААН, ЕС, АБСЕ, Еўрапарламента, "Рэпарцёраў без межаў".

Дзякуем журналісцкай супольнасці, грамадскім дзеячам, палітыкам і міжнародным арганізацыям за падтрымку калегаў. Маральная падтрымка вельмі важная цяпер і спатрэбіцца ў будучыні.

Стужка навiн
0