МІНСК, 15 сту - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 16 студзеня з-за галалёдзіцы, пра гэта папярэдзілі ў Белгідраметцэнтры.
"У чацвер ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца", - распавялі сіноптыкі.
У цэлым 16 студзеня надвор'е ў рэспубліцы абумовяць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі ноччу і раніцай у некаторых раёнах па паўночным усходзе Беларусі чакаецца невялікі кароткачасовы дождж.
Будзе дзьмуць паўднёва-заходні і заходні парывісты вецер. У начны час тэмпература паветра складзе -2..+4°С, у сярэдзіне дня слупок тэрмометра падымецца да +1..+6°С.
У Мінску ў чацвер будзе воблачна, без ападкаў. Ноччу мінімальная тэмпература будзе трымацца каля +1..+3°С, днём паветра прагрэецца да +3..+5°С. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы парывы ветру хуткасцю да 12 метраў у секунду. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.