МІНСК, 15 сту - Sputnik. У Навагрудскім раёне мясцовыя жыхары збіраюць у лесе грыбы лісічкі, пра гэта паведаміла "Лідская газета".
Па словах мясцовых жыхароў, грыбоў не вельмі шмат, але цалкам дастаткова, каб прыгатаваць грыбны суп. Праўда, выкарыстоўваць у ежу іх усё ж такі асцерагаюцца - бо раней ніколі не даводзілася збіраць лісічкі ў сярэдзіне студзеня.
Цяперашняя зіма ўжо ўстанавіла нямала тэмпературных рэкордаў і прадэманстравала нямала прыродных анамалій. Так, у Лепельскім раёне квітнеюць першацветы, а ў Белавежскай пушчы пладаносяць вешанкі, дачнікі наракаюць на тое, што ў рост пайшла шматгадовая зеляніна - пятрушка, кроп, пусціў стрэлкі часнок, на некаторых участках нават заквітнелі клубніцы.
Падобна на тое, зіма 2019-2020 і далей будзе здзіўляць - па прагнозах сіноптыкаў ў бліжэйшы час сур'ёзных зменаў надвор'я не чакаецца. Тым больш што ў Беларусі ўжо заспявалі сініцы - дакладная прымета, што зіма паварочвае на змяншэнне.
Чытайце таксама:
- Звыклыя рэчы па-беларуску: назвы грыбоў
- Кухня нашых продкаў: хто такія лашанкі і як іх есці
- Чым нашы продкі замянялі мяса на талерцы?
- Табакерка на абед, або Як гатаваць порхаўкі