МІНСК, 15 сту - Sputnik. Беларусь накіравала запыт у Казахстан на пастаўку нафты, пра гэта распавёў кіраўнік Мінэнергетыкі Нурлан Нагаеў, паведамляе Sputnik Kazakhstan.
Расія з 1 студзеня прыпыніла пастаўкі нафты ў Беларусь: бакі не змаглі дамовіцца аб умовах паставак. У прыватнасці, Мінск не згодны аплачваць прэмію пастаўшчыкам нафты. Зараз пастаўкі сыравіны ў рэспубліку ажыццяўляюць кампаніі расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцырыева, пры гэтым афіцыйны Мінск шукае альтэрнатыўныя крыніцы нафты.
"Заява, просьба ад Белнафтахіма паступіла ў наш адрас, у адрас міністэрства. Прадстаўнікі дадзенага ведамства плануюць прыехаць у Казахстан для абмеркавання пастаўкі. Мы на сённяшні дзень ажыццяўляем пастаўкі нафты па дыверсіфікаваных напрамках і мы разгледзім прапанову беларускага боку", - заявіў у міністр энергетыкі Казахстана Нурлан нагаеў.
Паводле яго слоў, здзелка магчымая пры ўмове эканамічнай выгады для казахстанскага боку.
"Мы арганізуем сустрэчу з утрымальнікамі рэсурсаў, калі хто-небудзь з нафтавых кампаній выявіць жаданне пры эканамічна выгадным кошце або пры ўмовах, якія іх задавальняюць. Я думаю, што здзелка магчымая. Да 20 студзеня плануецца прыезд", - адзначыў кіраўнік ведамства.