Лукашэнка распарадзіўся адправіць самалёт з лекамі ў Кітай

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкТранспартны самалёт Іл-76, архіўнае фота
Транспартны самалёт Іл-76, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Транспартнік загрузіўся на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах, не выключана, што неўзабаве ў Паднябесную адправяцца і беларускія медыкі.

МІНСК, 29 сту - Sputnik. Беларусь адправіць ў Кітай, у якім распаўсюджваецца каронавірус, ваенны самалёт ІЛ-76МД, яго ўжо загрузілі лекамі, перадае telegram-канал "Пул першага".

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь
Міністр аховы здароўя: новага каронавіруса ў Беларусі няма

Борт стаіць на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах, адпраўка - ужо сёння. Самалёт адвязе ў дружалюбную краіну лекі, медыцынскае адзенне і сродкі дэзінфекцыі.

"Аказаць такую дапамогу ў самыя кароткія тэрміны - асабістае распараджэнне Лукашэнкі. І гэта толькі пачатак. Зараз прапрацоўваюць і іншыя варыянты падтрымкі", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі аўтараў канала, цалкам магчыма, што ў КНР на дапамогу ў барацьбе са смяротным адправяцца вядучыя беларускія медыкі, не выключаецца нават прыезд міністра аховы здароўя.

Успышка захворвання пнеўманіяй, узбуджальнік якой класіфікаваны як каронавірус 2019-nCoV, адбылася ў снежні ў кітайскім горадзе Ухань і атрымала назву "пнеўманія Уханя". Па апошніх дадзеных, якія прыводзіць дзяржкамітэт аховы здароўя КНР, агульная колькасць захварэлых з пачатку эпідэміі дасягнула 4515 чалавек, з іх 106 памерлі.

Выпадкі заражэння зафіксаваныя і ў іншых краінах свету: Ганконгу, Макао, Тайвані, Тайландзе, Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША, Канадзе, В'етнаме, Сінгапуры, Непале, Францыі, Аўстраліі, Малайзіі, Шры-Ланцы. У многіх з іх выконваюцца спецыяльныя меры, у прыватнасці, абмяжоўваецца ўезд грамадзян Кітая ці зачыняюцца агульныя межы. У Беларусі ўсе, што прыбылі з краін з дрэннай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Нацыянальны аэрапорт Мінск, праходзяць адмысловую праверку.

Як не падчапіць небяспечны каронавірус? Сімптомы і прафілактыку - глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0