Новым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў Валерый Бельскі

© Photo : Институт экономики НАН БеларусиНамеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Валерый Бельскі
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Валерый Бельскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да апошняга часу 51-гадовы Бельскі ўзначальваў Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; новы намеснік з'явіўся і ў кіраўніка Упраўлення справамі прэзідэнта Віктара Шэймана.

МІНСК, 30 сту - Sputnik. Новым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі прызначаны Валерый Бельскі.

Нараду аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пра АПК Віцебскай вобласці: ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць

Да апошняга часу доктар эканамічных навук Бельскі ўзначальваў Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе Telegram-канал Пул Першага.

"Што тычыцца вашай работы, я вельмі спадзяюся, што як чалавек адукаваны, разумны вы справіцеся з ёй. Вельмі вялікае значэнне пры гэтым будуць мець вашыя экспертныя ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў якія выносяцца на разгляд прэзідэнта", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Бельскага.

Лукашэнка падкрэсліў, што Адміністрацыя прэзідэнта - палітычны штаб. Але ён разлічвае на дапамогу Бельскага ў ацэнцы дакументаў, якія рыхтуе Саўмін.

"З штаба эканамічнага (урада) праз Адміністрацыю прэзідэнта паступаюць усе дакументы. І мыш не павінна прапаўзці", - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт папярэдзіў новага намеснік кіраўніка, што "трэба настройвацца на гэтую сур'ёзную працу". Пры гэтым мяркуецца, што Мікалай Снапкоў, якога змяняе Бельскі, спачатку дапаможа новаму намеснік кіраўніка Адміністрацыі. Прэзідэнт анансаваў няпростую працу.

"У гэтым годзе мы павінны вельмі сур'ёзна папрацаваць, каб пераадолець негатыўныя з'явы, якія ёсць у эканоміцы, асабліва звязаныя з Расіяй. Тыя страты, якія падкінулі нашы браты, мы павінны нівеліраваць за кошт іншых кірункаў", - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў новага намесніка Кіраўніка спраў. Ім стаў дырэктар Рэспубліканскага вытворча-гандлёвага прадпрыемства "Беларусьгандаль" Генадзь Богдан, паведамляе БелТА.

Новыя асобы

Новы намеснік кіраўніка адміністрацыі выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, вучыўся ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, мае ступень доктара эканамічных навук.

Працоўную дзейнасць пачынаў галоўным эканамістам у саўгасе "Каліноўскі" Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, потым працаваў у БелНДІ эканомікі і інфармацыі АПК, які затым быў перайменаваны ў Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі, Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі.

З 2012 па 2015 займаў пасаду памочніка члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве.

Апошнія гады ўзначальваў Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Новы намеснік кіраўніка кіраўніка справамі прэзідэнта Генадзь Богдан у свой час скончыў Мар'інагорскі саўгас-тэхнікум, затым Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў у канцэрне "Белдзяржхарчпрам", дзе стаў у выніку начальнікам кіравання. У 2012-м быў прызначаны кіраўніком ААТ "Мазырсоль". У 2016-м стаў лаўрэат конкурсу "Чалавек Справы" ў намінацыі "За стабільную і эфектыўную працу на беларускім і замежным рынках".

Апошнія гады Богдан узначальваў Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае унітарнае прадпрыемства "Беларусьгандаль", якое таксама ўваходзіць у сістэму Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Стужка навiн
0