Ваенная тэхніка з'явіцца на дарогах Беларусі ў бліжэйшыя дні

© Photo : Министерство обороны РБВаенная тэхніка на дарогах
Ваенная тэхніка на дарогах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калоны ваеннай і спецтэхнікі будуць рухацца да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках раптоўнай праверкі боегатоўнасці арміі.

МІНСК, 31 сту - Sputnik. Ваенная і спецыяльная тэхніка з'явіцца на дарогах Беларусі 31 студзеня і 1 лютага, пра гэта удзельнікаў дарожнага руху папярэдзілі ў Міністэрстве абароны.

Вайсковец з ПЗРК. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінабароны Беларусі пачало раптоўную праверку боегатоўнасці арміі

Ваенная і спецтэхніка будзе рухацца па дарогах агульнага карыстання да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках праверкі боегатоўнасці арміі. Вайсковыя машыны можна будзе сустрэць у пятніцу і суботу ў Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

"ДАІ і ВАІ рэкамендуюць ўдзельнікам дарожнага руху павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху", - падкрэслілі ў Мінабароны.

Раптоўная праверка баявой гатоўнасці арміі пачалася ў Беларусі 30 студзеня. Галоўная мэта праверкі - вызначыць здольнасць органаў ваеннага кіравання і камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі, а для воінскіх частак і падраздзяленняў Узброеных Сіл - гатоўнасць выконваць задачы па прызначэнні ва ўмовах, якія хутка змяняюцца.

Дзеянні войскаў пройдуць на палігонах і асобных участках мясцовасці. Падраздзяленні будуць дзейнічаць у розных умовах: пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.

Стужка навiн
0