Бюсты персідскага паэта Амара Хайяма і біяграфія лідара КНР Сі Цзынпіна, польскія дэтэктывы для дзяцей, рускія дэтэктывы для дарослых і нават прыдарожнае амерыканскае кафэ - самыя розныя стэнды прадставілі краіны-ўдзельніцы на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Склад удзельнікаў выставы даказвае, што год ад года пашыраецца кола жадаючых прадставіць у Мінску літаратуру сваёй краіны. Сёння гэта не толькі блізкае, але і далёкае замежжа.
Выстава сабрала пісьменнікаў і выдаўцоў з 25 краін свету, ганаровы госць кірмашу - Расія. Прадстаўнікі васьмідзесяці расійскіх выдавецтваў прыехалі ў Мінск.
Стэнды на выставе - не адзінае, што аб'ядноўвае літаратурныя прасторы дзвюх суседніх краін.
"Шчасце складаецца ў тым, што, з аднаго боку, ёсць дзве дзяржаўныя мовы ў Беларусі, з другога боку, ёсць добры круг перакладчыкаў, якія ўважліва ставяцца да таго, што адбываецца ў літаратурах адзін аднаго", - падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой.
У сваю чаргу пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў адзначыў:
"Мінск - не толькі сталіца Беларусі, Мінск сёння - кніжная сталіца для Беларусі, для краін-суседзяў. Мы ўдзячныя за тое, што цэнтральным госцем кірмашу, гэтага дзіўнага свята кнігі з'яўляецца Расійская Федэрацыя".
Як Швыдкой ацэньвае ўзровень узаемадзеяння паміж літаратурнымі прасторамі Беларусі і Расіі, глядзіце на відэа Sputnik.