"Заробак педагога не павінен паменшыцца": Качанава сустрэлася з настаўнікамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУрок у школе
Урок у школе - Sputnik Беларусь
На сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі настаўнікі задавалі пытанні аб заробку, тэхнічным аснашчэнні сваіх рабочых месцаў і інклюзіўным навучанні.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. З увядзеннем новай сістэмы разліку заробак настаўнікаў не павiнен змяншацца, пра гэта заявіла кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы са сталічнымі педагогамі, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Настаўнік каля дошкі - Sputnik Беларусь
"Нагадаць іх функцыю": для настаўнікаў створаць этычны кодэкс

Новая сістэма разліку заробку, якая пачала дзейнічаць з 1 студзеня, выклікала шмат пытанняў у педагогаў і іншых работнікаў бюджэтнай сферы. У першую чаргу, людзей цікавіць, як гэта адаб'ецца на памеры заробку.

"Заробак не павінен паменшыцца. Ні на капейку. Прэзідэнтам пастаўлена задача прасачыць за сітуацыяй. Будзе праведзены маніторынг. І калі ўзнікнуць выпадкі памяншэння заробку, будзем разбірацца і маментальна выпраўляць памылкі", - заявіла Качанава.

Кіраўнік Савета Рэспублікі патлумачыла, што гаворка ішла толькі аб спрашчэнні сістэмы разлікаў. Таму калі дзесьці паўстануць праблемы з памяншэннем сум, якія выплачваюцца, гэта маментальна ліквідуюць.

Акрамя таго, педагогі задалі і шэраг іншых праблемных пытанняў. Так, з Наталляй Качанавай яны абмеркавалі тэму тэхнічнага абсталявання сваіх працоўных месцаў, інвестыцый у сферу адукацыі і інклюзіўнае навучанне дзяцей. Яшчэ адной важнай тэмай стаў імідж настаўніка, які ствараецца сродкамі масавай інфармацыі.

"Трэба больш паказваць працу педагога на тэлебачанні, у газетах. У гэтай сферы шмат заслужаных людзей", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

  • Касцевіч распавяла, якой будзе зарплата бюджэтнікаў у 2020 годзе
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі