Вырашылася галоўная кінаінтрыга. Сёння абвешчаныя галоўныя трыумфатары Амерыканскай кінаакадэміі. Запаветных "Оскараў" атрымалі Хаакін Фенікс і Брэд Піт (упершыню за сваю акцёрскую працу!), Рэнэ Зеллвегер і Лора Дзёран, Пон Чун Хо і "Паразіты".
Цудоўны Брэд Піт зрабіў на цырымоніі кранальную і ўрачыстую прамову, сарваўшы апладысменты, і прысвяціў узнагароду сваім дзецям.
Хаакін Фенікс, які атрымаў за ролю Артура Флека ў "Джокеры" ўсе магчымыя ўзнагароды, у тым ліку "Залаты Глобус" і прэмію Гільдыі кінаакцёраў, і схуднелы для ролі на 24 кг, прыйшоў за "Оскарам" з мамай.
Упершыню ў гісторыі адна карціна выйграла ў намінацыі "Лепшы міжнародны фільм" і "Лепшы фільм". Усяго "Паразіты" атрымалі чатыры статуэткі з шасці, на якія намінаваліся.
Таксама сярод прызёраў былі адзначаны Хільдур Гуднадоутыр і Элтан Джон, стужкі "Трус Джоджо", "1917", "Гісторыя цацак-4", "Аднойчы ў... Галівудзе" і іншыя.
На сцэну "Оскара" выйшлі Білі Айліш з братам і Білі Портер. Білі Айліш выканала "Yesterday" ў памяць аб тых, хто пайшоў з жыцця ў гэтым годзе. Сюрпрызам стала з'яўленне Эмінема, які выканаў песню "Lose Yourself", якая атрымала ў 2003 годзе "Оскар" у намінацыі "Лепшы саўндтрэк".
Глядзіце ў фотастужцы самыя яркія кадры цырымоніі.