Беларусь забірае тэхналагічную нафту з "Дружбы"

© Sputnik / Юрий Абрамочкин / Перайсці ў медыябанкНафтаправод "Дружба"
Нафтаправод Дружба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сыравіна забіраецца з участкаў магістральнага нафтаправода, якія не задзейнічаныя ў транзіце расійскай сыравіны, каб забяспечыць працу беларускіх НПЗ.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Тэхналагічна забор нафты з трубаправода "Дружба" здзяйсняецца так, каб не перашкаджаць транзіту расійскай нафты, распавялі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Вагоны з нафтай - Sputnik Беларусь
Крутой: Беларусь працягне шукаць альтэрнатыву расійскай нафце

"Ва ўмовах адсутнасці ранейшых аб'ёмаў нафты для беларускіх НПЗ і неабходнасці аптымізацыі паставак мы выкарыстоўваем тэхналагічную нафту", - удакладнілі ў канцэрне.

Пры гэтым там зрабілі асаблівы акцэнт на тым факце, што адбіраецца беларуская тэхналагічная нафта з участкаў, якія не задзейнічаны ў транзіце расійскай сыравіны ў Еўропу.

"Гэта не партызаншчына, і не адаб'ецца на аб'ёмах транзіту расійскай нафты", - падкрэслілі ў прэс-службе, адзначыўшы, што расійская кампанія "Транснафта" была паінфармаваная аб дзеяннях беларускага боку на незадзейнічаных участках магістральнага нафтаправода.

У цяперашні час ужываюцца тэхналогіі кансервацыі участкаў "Дружбы", якія дазваляюць пры неабходнасці хутка аднавіць перапампоўванне. "Тэхналагічна ўсё зроблена правільна так, што не паўплывае на транзіт", - запэўнілі ў прэс-службе канцэрна.

Пазіцыя Расіі

У пятніцу 7 лютага прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу, на якой абмяркоўваліся пытанні з пастаўкамі энерганосьбітаў у рэспубліку.

"Перамовы прайшлі ў пазітыўным ключы, дамовіліся прадоўжыць кансультацыі на ўзроўні ўрадаў, міністэрстваў і ведамстваў па ўдасканаленні механізму інтэграцыі", - сказаў журналістам Козак.

Паводле яго слоў, апошнім часам СМІ шмат увагі надавалі пытанням продажу Беларусі нафты - яны абмяркоўваліся на сустрэчы, і было прынята рашэнне, што РФ акажа садзейнічанне для дасягнення пагадненняў паміж беларускімі спажыўцамі і расійскімі вытворцамі - нафтавымі кампаніямі.

"Сёння паўстала пытанне, паколькі была запытная пазіцыя - прадастаўлення зніжак, гэта азначае толькі адно: калі прадастаўляць зніжкі, то неабходна было б уводзіць дзяржаўнае рэгуляванне нафтавага рынку, што зрабіць не зможам", - сказаў Козак.

Ён таксама адзначыў, што Расія не можа ўвесь час мяняць правілы гульні і ставіць у незразумелае становішча свае нафтавыя кампаніі.

Па словах Козака, у Сочы была дасягнута дамоўленасць, што з гэтага часу кошты і аб'ёмы паставак расійскіх энергарэсурсаў у Беларусь будуць рэгулявацца рынкам.

Стужка навiн
0