Беларускія і расійскія дэсантнікі правядуць сумеснае вучэнне ў Пскове

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў фотабанкВайскоўцы падчас тактыка-спецыяльных вучэнняў
Вайскоўцы падчас тактыка-спецыяльных вучэнняў - Sputnik Беларусь
Першае ў 2020 годзе сумеснае тактычнае вучэнне ПДВ Расіі і сіл спецыяльных аперацый Беларусі пройдуць у перыяд з 18 па 21 лютага на расійскай тэрыторыі.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Сумеснае вучэнне дэсантнікаў з Расіі і Беларусі пройдзе з 18 па 21 лютага на палігонах "Стругі Чырвоныя" і "Завеліч'е" ў Пскоўскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.

Відэафакт: расійскія дэсантнікі рыхтуюцца да танкавага біятлону - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: расійскія дэсантнікі рыхтуюцца да "Танкавага біятлону"

Камандаваць сумесным тактычным вучэннем будзе камандзір Пскоўскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння гвардыі генерал-маёр Ігар Каплій.

Паводле інфармацыі расійскага абароннага ведамства, сёння чакаецца прыбыццё беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў вучэнні. Паводле сцэнару расійскія і беларускія дэсантнікі сфарміруюць зводнае падраздзяленне, якое на працягу тыдня правядзе баявое зладжванне.

"Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана больш за 350 ваеннаслужачых, каля 100 адзінак баявой тэхнікі Пскоўскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння", - удакладнілі ў прэс-службе.

Беларускае войска будуць прадстаўляць 80 салдат з гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння Сіл спецыяльных аперацый, якое дыслакуецца ў Брэсце.

У ходзе тактычнага вучэння ў Пскове таксама будуць задзейнічаны 2 верталёты Мі-24 і 8 верталётаў Мі-8 АМТШ Заходняй ваеннай акругі, а таксама 4 самалёты Іл-76МД ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі