Беларускія мультфільмы ўбачаць у Егіпце

© Photo : Кінастудыя "Беларусьфільм"Кадр з мультфільма "Як сінячок да сонца лётаў"
Кадр з мультфільма Як сінячок да сонца лётаў - Sputnik Беларусь
Стужкі патрапілі ў конкурсную праграму найбуйнейшага фестываля анімацыйнага кіно, які пройдзе з 27 лютага па 5 сакавіка.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Мультфільмы вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" адабраныя ў конкурсную праграму найбуйнейшага фестываля анімацыйнага кіно CAIRO ANIMATION FORUM, які праходзіць у Егіпце.

У конкурсным спісе тры беларускія стужкі – "Як сінячок да сонца лётаў", "Лагодны воўк" і "Лучшее место на свете".

Мультфільм "Як сінячок да сонца лётаў" распавядае пра маленькую смелую птушку, якая адправілася да сонца, каб дапамагчы людзям, у якіх не было агню і запалак. Анімацыя створана па аднаіменнай казцы Уладзіміра Дубоўкі.

Казку "Лагодны воўк" напісала беларуская аўтарка Алена Масла. Замілавальная гісторыя распавядае пра жаласлівага ваўка, які не можа есці жывёл і харчуецца толькі зёлкамі, гарбатай і мёдам. Але зімой голад становіцца невыносным і н вырашае з’есці баранчыка.

© Photo : Кінастудыя "Беларусьфільм"Кадр з мультфільма "Лагодны воўк"
Беларускія мультфільмы ўбачаць у Егіпце - Sputnik Беларусь
Кадр з мультфільма "Лагодны воўк"

У мультфільме "Лучшее место на земле" гледачы ўбачаць маленькае мышанё, якое пачула легенду пра вялізны свіран з зернем адпраўляецца на пошукі гэтага шчасця.

© Photo : Кінастудыя "Беларусьфільм"Кадр з мультфільма "Лучшее место на земле"
Беларускія мультфільмы ўбачаць у Егіпце - Sputnik Беларусь
Кадр з мультфільма "Лучшее место на земле"

CAIRO ANIMATION FORUM пройдзе з 27 лютага па 5 сакавіка ў Каіры.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі