"Газпрам" і Беларусь дамовіліся па кошце на газ да 2021 года

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСтэнд кампаніі "Газпрам"
Стэнд кампаніі Газпрам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У канцы 2019-га бакі дамовіліся аб кошце ў 127 долараў толькі на студзень-люты, цяпер гэты кошт распаўсюджваецца на ўвесь год.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. "Газпрам" і ўрад Беларусі дамовіліся аб коштах на газ у 2020 годзе, гаворыцца ў паведамленні расійскай кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка і беларуская дэлегацыя на перамовах у Сочы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка распавёў падрабязнасці перамоваў з Пуціным

"Газпрам" і "Газпрам трансгаз Беларусь" 31 снежня 2019 года прадоўжылі кантракты на пастаўку і транспарціроўку расійскага газу да 2021 года, пры гэтым кошт паставак газу ў Беларусь - 127 долараў за тысячу кубаметраў - была вызначана толькі на студзень і люты 2020 года.

Пытанне паставак расійскага газу ў Беларусь абмяркоўвалася падчас сустрэчы ў Сочы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў пачатку лютага. Па выніках перамоваў была дасягнутая дамоўленасць пакінуць кошт газу для рэспублікі на ўзроўні мінулага года - 127 долараў за тысячу "кубоў".

"Аляксей Мілер (кіраўнік "Газпрама"- Sputnik) і Уладзімір Сямашка (пасол Беларусі ў Расіі - Sputnik) падпісалі Пратакол паміж "Газпрамам" і ўрадам рэспублікі, у адпаведнасці з якім вызначаны парадак фарміравання коштаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2020 годзе" , - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійскі газ для Мінска павінен каштаваць танней. Так, кіраўнік дзяржавы заяўляў, што "Газпрам" на пастаўках газу Беларусі зарабляе ў тры разы больш, чым на пастаўках у Германію, і патрабаваў выканання дамоўленасці аб пераходзе на ўнутрырасійскія кошты пры пастаўках Мінску, якая, паводле яго слоў, была дасягнутая ў 2011 годзе пры продажы газатранспартнага прадпрыемства "Белтрансгаз" (цяпер дачка "Газпрама").

Стужка навiн
0